Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by


Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142
Помнік загінулым воінам у скверы на пл. Маякоўскага
Помнік загінулым воінам у скверы на пл. Маякоўскага
Галоўная / Актуальная інфармацыя
11 чэрвеня 2019

Клецкія выратавальнікі нагадваюць аб правілах бяспекі ў гарачае надвор'е

Надвор'е чэрвеня б'е тэмпературныя рэкорды. Ратавальнікі Клецкага РАНС папярэджваюць, што спякота небяспечная для чалавека цеплавым пераграваннем і можа прывесці да абязводжвання арганізма, развіцця сонечнага і цеплавога ўдару, абвастрэння сардэчна-сасудзістых захворванняў. 

Работнікі МНС рэкамендуюць: "Неабходна як мага менш знаходзіцца пад прамымі сонечнымі промнямі. Калі гэта непазбежна, то закрывайце галаву капялюшамі і парасонамі. Памятайце, што з 12.00 да 16.00 сонца найбольш актыўнае. У гэты час пажадана закрываць усе ўчасткі цела ад трапляння сонечных прамянёў - выкарыстоўвайце закрытую вопратку і сонцаахоўныя крэмы. Не ўжывайце алкаголь - у спякоту яго дзеянне на арганізм у шмат разоў узмацняецца, арганізм становіцца больш адчувальным да высокай тэмпературы. Старайцеся ўжываць як мага больш вадкасці. Не купляйце прадукты з рук - пры высокай тэмпературы бактэрыі размнажаюцца вельмі хутка, што можа прывесці да цяжкіх атручванняў пры няправільным захоўванні прадуктаў. Не выкарыстоўвайце дэкаратыўную касметыку наогул ці звядзіце яе выкарыстанне да мінімуму: наша скура ў спякоту ўзмоцнена дыхае і пацее, тым самым зніжаючы тэмпературу нашага цела. Закупорка пор можа прывесці да перагрэву. Не займайцеся актыўным спортам пры тэмпературы вышэй за 25°С. Памятаеце, што асаблівай рызыцы ў гарачае надвор'е падвяргаюцца дзеці і пажылыя людзі. Старайцеся захоўваць эмацыйны спакой, бо любое пераўзбуджэнне ўзмацняе рызыку ўзнікнення цеплавога або сонечнага ўдару. Варта па магчымасці абмежаваць працяглыя паездкі на аўтамабілі, калі такой магчымасці няма, будзьце максімальна ўважлівымі на дарозе, бо падчас спякоты можа пагоршыцца самаадчуванне, адбыцца рассейванне ўвагі і зніжэнне рэакцыі".