Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10
Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87
Факс: (8-01793) 50-6-39
E-mail:isp@kletsk.gov.by
Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":
142
ДУБІНА УЛАДЗІМІР ВАСІЛЬЕВІЧ
Нарадзіўся ў 1906 годзе ў вёсцы Віцім Клецкага раёна. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў паляводам у ордэна Леніна племянным заводзе "Чырвоная Зорка". У 1945 годзе ўзначаліў звяно па вырошчванні шматгадовых траў. У 1947 годзе звяно пад яго кіраўніцтвам атрымала з гектара па 5,4 цэнтнера канюшыны.
Звання Героя Сацыялістычнай Працы ўдастоены ў 1949 годзе.
Памёр 23 снежня 1987 года.
Узнагароджаны медалём»За перамогу над Германіяй".
ЛОБКА СОФ'Я АНДРЭЕЎНА
Нарадзілася ў 1919 годзе ў вёсцы Кухчыцы Клецкага раёна.
Амаль трыццаць гадоў працавала ў калгасе «Савецкая Беларусь». 14 гадоў, да выхаду ў 1979 годзе на пенсію, была звеннявой па вырошчванні лёну. Звяно пад яе кіраўніцтвам штогод прыносіла багатыя ўраджаі, было лепшым у гаспадарцы. Шэсць-сем цэнтнераў льносемян, дзевяць-дзесяць цэнтнераў валакна - такі быў звычайна вынік працы звяна.
За працоўныя поспехі звеннявая Лабко С. А. была ўзнагароджана бронзавымі і залатым медалямі ВДНГ.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы ўдастоена ў 1966 годзе.
Памерла 15 верасня 1993 года.
МАЦЕЙКА УЛАДЗІМІР ПЯТРОВІЧ
Нарадзіўся ў 1913 годзе ў вёсцы Сухлічы Клецкага раёна.
Працаваў паляводам у племянным заводзе "Чырвоная Зорка". Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1949 годзе. Памёр у 1975 годзе.
НОВІК ВАСІЛЬ ЛУК'ЯНАВІЧ
Нарадзіўся ў 1909 годзе ў вёсцы Цапэрка Клецкага раёна. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Быў рабочым, паляводам ў племянным заводзе «Чырвоная Зорка».
У 1945 годзе ўзначаліў звяно па вырошчванні канюшыны. У 1949 годзе звяно атрымала рэкордны па пасляваенных мерках ураджай - больш за 5 цэнтнераў насення з гектара. За працоўныя дасягненні восенню 1949 года ўдастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы. Да выхаду на пенсію пастаянна працаваў у племзаводзе "Чырвоная Зорка".
Памёр 14 сакавіка 1989 года.
ІОСІФ ІОСІФАВІЧ ПЛАЎСКІ
Нарадзіўся 20 снежня 1935 года ў вёсцы Зубелевічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. З 1950 па 1951 год вучыўся ў сельгасшколе малодшых ветфельчараў у горадзе Ганцавічы Брэсцкай вобласці. З 1951 года працаваў ветфельчарам калгаса "Сцяг саветаў" Клецкага раёна. З 1954 па 1957 гады служыў у Савецкай Арміі. Пасля службы ў войску да 1961 года працаваў ветфельчарам калгаса "Сцяг саветаў" Клецкага раёна. З лютага 1961 года-старшыня калгаса «памяць Леніна», а з 1976 года – дырэктар племзавода "Чырвоная Зорка".
З'яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, Цэнтральнага камітэта КПБ.
У 1966 годзе ўзнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі, у 1970-медалём "За доблесную працу" ў азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І.Леніна, у 1971 – ордэнам Леніна, Залатым медалём «Серп і молат», 1976 – ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі.
У 1971 годзе прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.
20.11.1995 года прысвоена ганаровае званне "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі".
Неаднаразова абіраўся дэпутатам раённага і сельскага Саветаў дэпутатаў.
З 2006 па 2008 гг. працаваў намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце РУСП "Племзавод Чырвоная Зорка".
Памёр у 2011 годзе.
РУДКО МАРЫЯ СЦЯПАНАЎНА
Нарадзілася ў 1922 годзе ў вёсцы Рубеж Клецкага раёна. Падчас Вялікай Айчыннай вайны працавала ў калгасе імя Тэльмана Варашылаўскай вобласці, капала акопы ў Сталінградзе. У першыя дні баёў за горад была параненая, пасля доўгага лячэння працавала на аднаўленні горада Сталінград. У 1944 годзе вярнулася ў Клецкі раён. З 1955 па 1977 гады працавала даяркай на ферме "Цэнтр" ордэна Леніна племяннога завода "Чырвоная Зорка". На базе фермы «Цэнтр " кіравала школай перадавога вопыту. Абіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. З 1962 года М.С. Рудко была пастаяннай удзельніцай ВДНГ СССР, дэманстравала кароў-рэкардсменак, якія давалі за лактацыйны перыяд да 9 тысяч кілаграмаў малака. За дасягненне высокіх паказчыкаў у працы ўзнагароджана шасцю залатымі і сярэбранымі медалямі ВДНГ СССР, шматлікімі дыпломамі. Адной з першых пераадолела пяцітысячны рубеж ад кожнай з замацаваных кароў. Усяго за час работы на ферме яна атрымала звыш 4500 тон малака.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы ўдастоена ў 1966 годзе.
Памерла ў 2010 годзе.
ШАСТАК КАНСТАНЦІН АДАМАВІЧ
Нарадзіўся ў 1935 годзе ў вёсцы Янавічы Клецкага раёна. Працоўную дзейнасць пачаў у 1953 рабочым племзавода "Чырвоная Зорка". З 1960 года па 1996 год працаваў на ферме "Чырвоная Зорка" ордэна Леніна племяннога завода "Чырвоная Зорка" загадчыкам. Узнагароджаны Ардэнамі пашаны і Працоўнага Чырвонага Сцяга. У 1981 годзе быў абраны дэлегатам XXVII з'езда КПСС.
У 1988 годзе ўдастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы.
Памёр у 2013 годзе.
ШАЎЧУК КЛАЎДЗІЯ УЛАДЗІМІРАЎНА
Нарадзілася ў 1929 годзе ў сяле Колпіна Паўлаўскага раёна Ленінградскай вобласці. У 1946 годзе пераехала на жыхарства ў Клецкі раён. З 1951 працавала ў калгасе "Кастрычнік" Клецкага раёна - спачатку звеннявой па вырошчванні лёну, а з 1963 года – брыгадзірам паляводчай брыгады.
Была ўдзельніцай ІІІ Усесаюзнага з'езда КПБ, дэпутатам сельскага Савета дэпутатаў. Узнагароджана Ордэнам Леніна.
У 1966 годзе Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Шаўчук К.В. прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.
Памерла ў 2011 годзе.