Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail:isp@kletsk.gov.by

Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142

Свята-Васкрасенская царква
Свята-Васкрасенская царква
Галоўная / Эканоміка / Камунальная гаспадарка, платныя і бытавыя паслугі

Камунальная гаспадарка, платныя і бытавыя паслугі

Камунальная гаспадарка раёна прадстаўлена ўнітарным прадпрыемствам «Клецкая ЖКГ».
Жыллёва-камунальнай службай раёна абслугоўваецца 168,5 тыс. м2 агульнай плошчы жылых памяшканняў. Сістэма водазабеспячэння і водаадвядзення складаецца з 197,48 км водаправодных, 78,32 км каналізацыйных сетак, 47 артскважын, 260 водаразборных калонак. Даўжыня цеплавых сетак – 81 км.
27 кацельняў, якія стаяць на балансе УП «Клецкая ЖКГ», ажыццяўляюць цеплазабеспячэнне 69% ацяпляльнага жылога фонду раёна.
Клецкай ЖКГ абслугоўваецца 152,679 км вуліц і праездаў, з іх з удасканаленым пакрыццём – 54,092 км.
На балансе ЖКГ знаходзіцца 12 лазняў на 323 памывачных месцы.
Клецкі РКБА аказвае паслугі насельніцтву праз сетку комплексных прыёмных пунктаў на вёсцы і Дом Быту ў горадзе.