Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by


Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142
Касцёл Святой Тройцы
Касцёл Святой Тройцы
Галоўная / Невыкарыстоўваемая маёмасць для адкрыцця ўстаноў па доглядзе пажылых і інвалідаў

Невыкарыстоўваемая маёмасць для адкрыцця ўстаноў па доглядзе пажылых і інвалідаў

Невыкарыстоўваемая маёмасць для адкрыцця ўстаноў па догляду за пажылымі і інвалідамі

Інфармацыя аб наяўнасці невыкарыстоўваемай маёмасці, размешчанай на тэрыторыі Мінскай вобласці, для прапрацоўкі пытання аб арганізацыі на яго базе ўстаноў па доглядзе за пажылымі грамадзянамі і інвалідамі

У жыцці кожнага чалавека рана ці позна надыходзіць такі перыяд, калі яму патрэбныя цеплыня, камфорт або проста пастаянны догляд. Сапраўды, многія людзі, выходзячы на пенсію альбо проста дасягаючы пэўнага ўзросту, мараць аб спакойнай старасці без цяжкіх хвароб і патрэбы ў асяроддзі сваіх блізкіх.

Сёння на тэрыторыі Мінскай вобласці дзейнічаюць 18 дамоў-інтэрнатаў і 7 аддзяленняў кругласутачнага знаходжання для пажылых грамадзян пры тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, у якіх аказваюцца сацыяльныя паслугі больш за 3,5 тысячам пажылых грамадзян і інвалідаў.

Пажылы чалавек патрабуе пастаяннага клопату і догляду, таму сёння пытанне забеспячэння грамадзян якаснымі сацыяльнымі паслугамі застаецца па-ранейшаму актуальным. За апошнія гады за кошт перапрафілявання аб'ектаў невыкарыстоўваемай нерухомай маёмасці адкрыліся дамы-інтэрнаты ў Клецкім, Старадарожскім, Капыльскім, Барысаўскім раёнах, аддзялення кругласутачнага знаходжання ў Барысаўскім, Клецкім і Маладзечанскім, дамы сумеснага (самастойнага) пражывання ў Барысаўскім, Клецкім і Мядзельскім, «Дом самастойнага камфортнага пражывання» у Уздзенскім, сацыяльны пункт у Капыльскім і аддзяленні цэнтраў у Мядзельскім, Смалявіцкім і Салігорскім раёнах.

У цяперашні час атрымлівае развіццё прыватная форма сацыяльнага абслугоўвання. Так, на тэрыторыі Валожынскага раёна працуе прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «Сямейны прычал», у якім для грамадзян аказваюцца платныя сацыяльныя паслугі, паслуга пастаяннага пражывання.

На тэрыторыі Мінскай вобласці ў выніку аптымізацыі сфер аховы здароўя, адукацыі, культуры і інш. вызваліліся будынкі, якія могуць быць выкарыстаны для аказання сацыяльных паслуг у розных сферах абслугоўвання на ўмовах продажу, здачы ў арэнду ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

Падрабязная інфармацыя аб невыкарыстоўваемых аб'ектах, размешчана на сайтах камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама

http://ktzszmoik.gov.by/wp-content/uploads/2017/10/Neispolzovanoe-imuchestvo.pdf

Кантактныя тэлефоны: Падароўская Вера Міхайлаўна (начальнік упраўлення сацыяльных устаноў і матэрыяльна-бытавога забеспячэння пенсіянераў і інвалідаў камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама) тэл. раб. 500 47 66, моб. 8 (029) 655 54 12.