Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail:isp@kletsk.gov.by

Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142

Свята-Васкрасенская царква
Свята-Васкрасенская царква
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
9 снежня 2022

A.Турчын аб пытаннях бяспекі ў Мінскай вобласці: «Да парушальнікаў трэба прымяняць больш жорсткія меры»

Пытанні грамадскай бяспекі абмеркавалі на паседжанні Мінскага аблвыканкама, паведамляе Мiнская праўда.

— Гэта тэмы, якія тычацца кожнага з нас: вытворчы траўматызм, бяспека на дарогах і вадаёмах, пажары. Гэтыя пытанні знаходзяцца ў нашай сферы ўплыву. Трэба думаць, што рабіць далей, — адзначыў старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын.

Толькі на азёрах з'явілася тонкая скарынка лёду, як аматары рыбалкі адправіліся на вадаёмы. У выніку 3 рыбакі патанулі ў Дзяржынскім раёне, двум удалося выратаваць у Смалявічах.

Апісваючы інцыдэнт у Смалявічах, Аляксандр Турчын падкрэсліў, што ратавальнікі і АСВОД за паўгадзіны да трагедыі ўручылі гэтым жа рыбакам памяткі. Але адзін з іх усё роўна выйшаў на лёд. І праваліўся.

Яшчэ адна важная тэма - бяспека дзяцей.

— Мы неяк лёгка ставімся да дзяцей у сацыяльна небяспечным становішчы. Ходзім, наведваем сем'і. А трэба прымаць больш жорсткія меры, — упэўнены Аляксандр Турчын.

Крынiца: Мінскі аблвыканкам