Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by


Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142
Свята-Васкрасенская царква
Свята-Васкрасенская царква
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
5 чэрвеня 2019

Фотапартрэты Шагала, Маякоўскага, Цвятаевай, Манэ пакажуць на выставе ў Мінску

Выстава "Пётр Шумаў. Вяртанне дадому" адкрыецца ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры 4 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

"Лёс многіх таленавітых беларусаў звязаны з вымушанай эміграцыяй. Так склалася і жыццё ўраджэнца Гродна Пятра Шумава - аднаго з самых знакамітых фатографаў Еўропы першай трэці ХХ стагоддзя, асабістага фатографа Агюста Радэна", - расказалі ў музеі.

На выставе прадставяць копіі 33 фатаграфій, выкананых Пятром Шумавым, з парыжскага фонду Parisienne de Photographie - Roger-Viollet. "У 1920-я гады Шумаў фатаграфаваў выдатных мастакоў, кампазітараў, пісьменнікаў, палітыкаў. Партрэты Марка Шагала, Льва Бакста, Уладзіміра Маякоўскага, Марыны Цвятаевай, Альберта Эйнштэйна, Клода Манэ і іншых змогуць убачыць мінчане і госці сталіцы. Гэтыя фатаграфіі даюць поўнае ўяўленне аб таленце партрэтыста Пятра Шумава і яго ўкладзе ў сусветную культуру", - адзначылі арганізатары.

Акрамя таго, наведвальнікаў экспазіцыі пазнаёмяць з матэрыяламі аб культурнай дзейнасці беларускіх музычных і тэатральных калектываў у Парыжы, перададзеных у дар музею экс-паслом Беларусі ў Францыі Паўлам Латушкам.

Выстава "Пётр Шумаў. Вяртанне дадому" будзе працаваць па 30 чэрвеня.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI