Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by


Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142
Касцёл Святой Тройцы
Касцёл Святой Тройцы
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
10 снежня 2019

Скрыпач-віртуоз Сяргей Белазерцаў дасць сольны канцэрт у Белдзяржфілармоніі

Сольны канцэрт скрыпача-віртуоза Сяргея Белазерцава пройдзе на сцэне Вялікай канцэртнай залы Беларускай дзяржаўнай філармоніі 13 снежня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў аддзелле інфармацыі і сувязей з грамадскасцю філармоніі.

Да выбару праграмы для сольнага выступлення скрыпач падышоў з асаблівай адказнасцю. Яе асноўная ідэя - паказаць любімы інструмент у самых розных жанрах і формах (сола, у ансамблі, у суправаджэні струннага аркестра). І для гэтага Сяргей Белазерцаў запрасіў сваіх сяброў - лепшых прадстаўнікоў маладога пакалення беларускіх выканаўцаў: Міхаіла Радунскага (віяланчэль), Вольгу Падгайскую (арган), Юрыя Няхая (гітара), Аляксея Пшанічнага (фартэпіяна).

Беларус Сяргей Белазерцаў іграе ва Уладзіміра Співакова ў Нацыянальным філарманічным аркестры Расіі. Пры гэтым ён знаходзіць час і сілы даваць сольныя канцэрты (у Беларусі, Расіі, Італіі і Францыі), а таксама прымаць удзел у незвычайных праектах унікальнага расійскага аркестра без дырыжора "Персімфанс". Нядаўняе выступленне гэтага ансамбля сумесна з Дзюсельдорфскім сімфанічным аркестрам літаральна ўзрушыла ультрасучасную маскоўскую залу "Зараддзе".-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI