Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10
Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87
Факс: (8-01793) 50-6-39
E-mail:isp@kletsk.gov.by
Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":
142
Стыльная сучасная школа ў новым паўночна-заходнім мікрараёне горада-спадарожніка ўпершыню адкрылася 1 верасня для больш як тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак. Павіншаваць вучняў, педагогаў і бацькоў прыехаў старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын, паведамляе Мiнская праўда.
— У цудоўным горадзе Смалявічы, які актыўна зараз развіваецца, упершыню за апошнія 30 гадоў пабудавана новая школа. У мінулым годзе здалі новы дзіцячы сад, ужо пабудавалі дарогу. У гэтым годзе адкрыем новую дашкольную ўстанову, пачнем будаваць паліклініку. Хачу ў гэты дзень пажадаць нам усім моцнага здароўя поспехаў і мірнага яснага неба над галавой і сёння, — сказаў на адкрыцці Аляксандр Турчын.
Кіраўнік Мінскай вобласці павіншаваў навучэнцаў і педагогаў з наваселлем і ўручыў сертыфікат на 10 000 рублёў дырэктару школы Марыне Меркуль.
Тут таксама ёсць зала для заняткаў харэаграфіяй, майстэрні для ўрокаў працоўнага навучання (адна для хлопчыкаў і дзве — швейная і кулінарная — для дзяўчынак).
З зусім незвычайнага — уласны цэнтр бяспекі МНС.
У Год гістарычнай памяці экспазіцыя ў музейным пакоі прысвечана патрыятычнай славе Смалявіччыны.
Новую навучальную ўстанову ў горадзе-спадарожніку ўжо назвалі школай новага пакалення. І дэвіз, з якім будуць жыць настаўнікі і вучні, гэта пацвярджае: "Адзінства ўсіх і унікальнасць кожнага", абвяшчае ён. Гэта значыць, што тут нароўні з вучэбнымі прадметамі будуць удзяляць вялікую ўвагу спартыўнаму і мастацкаму развіццю, выхаванню духоўных каштоўнасцей. Весці дзяцей па дарозе ведаў будуць 84 педагогі.
А што да Смалявіч, хочацца сказаць, што ў горадзе-спадарожніку ў бліжэйшыя два гады ўсё будзе гатова. Тут і зараз ужо ёсць амаль усё для камфортнага жыцця. Паглядзіце які парк, як добраўпарадкаваная набярэжная, — распавёў кіраўнік Мінскай вобласці.
Крынiца: Мінскі аблвыканкам