Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by

Уязны знак у горад
Уязны знак у горад
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Навіны раёна

4 лютага 2019

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь нагадвае, што у адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 255 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры ўласнiкі (карыстальнiкі) гiсторыка-культурных каштоўнасцей, землекарыстальнiкі, на зямельных участках якіх размешчаны нерухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасці, да 2 лютага 2019 года абавязаны падпiсаць новыя ахоўныя абавязацельствы!

У гэтых мэтах неабходна звяртацца ў мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню па месцу знаходжання гiсторыка-культурныя каштоўнасці.

Ахоўнае абавязацельства па форме, устаноўленай пастановай Міністэрства культуры ад 28 снежня 2016 г. № 90, запаўняецца ў двух экзэмплярах асобамi, якiя ўпаўнаважаны мясцовымi выканаўчымii распарадчымi органамi базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, i рэгiструецца гэтымi мясцовымi выканаўчымii распарадчымi органамi базавага тэрытарыяльнага ўзроўню.

22 студзеня 2019
22 студзеня, Клецк /Уласн.інф./. Асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у жылым сектары па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, дзіцячае свавольства з агнём. У...
22 студзеня 2019
22 студзеня, Клецк /Уласн.інф./. 22 студзеня 2019 года ў адміністрацыйным будынку УАЗ "Клецкая ЦРБ" з 15.00 да 16.00 будзе весці асабісты прыём грамадзян намеснік старшыні Клецкага раённага выканаўчага камітэта Генадзь Мікалаевіч Буйвіла.
23 студзеня 2019 года ў адміністрацыйным будынку Клецкага філіяла ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат" з 14.30 да 15.30 будзе весці асабісты прыём грамадзян старшыня Клецкага раённага выканаўчага камітэта Анатоль Міхайлавіч Ладыга.
24 студзеня 2019 года ў адміністрацыйным будынку КУП "Клецкае РКБА" з 9.00 да 10.00 будзе весці асабісты прыём грамадзян намеснік старшыні Клецкага раённага выканаўчага камітэта Юрый Пятровіч Карловіч.
24 студзеня 2019 года ў будынку Галынкоўскага сельскага выканаўчага камітэта з 12.00 да 13.00 будзе весці асабісты прыём грамадзян кіраўнік спраў Клецкага раённага выканаўчага камітэта Васіль Васільевіч Сёмуха.
25 студзеня 2019 года ў будынку ДУА "Кухчыцкі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна" з 14.00 да 15.00 будзе весці асабісты прыём грамадзян старшыня Клецкага раённага Савета дэпутатаў Святлана Уладзіміраўна Чакун.

28 снежня 2018
Чытаць артыкул
26 снежня 2018
У нядзелю ў Клецку прайшло праднавагодняе шэсце-конкурс "Супер-Дзед Мароз і Снягурка-2018", у якім узялі ўдзел 22 працоўныя калектывы Клеччыны.
21 снежня 2018
21 снежня, Клецк /Уласн.інф./. З 22 па 26 снежня 2018 года на тэрыторыі Мінскай вобласці праходзіць прафілактычная акцыя «Цвярозы вадзіцель». З мэтай спынення фактаў кіравання транспартам у стане алкагольнага ап'янення як адной з асноўных прычын ДТЗ з цяжкімі наступствамі...
21 снежня 2018
21 снежня, Клецк /Уласн.інф./. Апошнія месяцы адыходзячага года падарылі цэлы россып творчых узнагарод, якія заваявалі выхаванцы Клецкай дзіцячай школы мастацтваў на міжнародных конкурсах. У пачатку снежня ансамбль танца “Каларыт” прывёз з Брэста дыплом I ступені міжнароднага шматжанравага фестывалю “Белавежская зорка”. Праект сабраў у гэтым годзе больш двух тысяч удзельнікаў з 41 гарада Беларусі, Расіі і краін СНД. Канкурсанты выступалі ў намінацыях «Вакал», «Харэаграфія», «Тэатралы», «Інструментальнае творчасць», «Відэаблогеры». Нашы юныя землякі, выхаванцы "харэаграфічнага аддзялення" Клецкай ДШМ, прапанавалі на сцэне Брэсцкага абласнога Палаца культуры стылізаваны рускі танец "Вася-Васілёк" і яркі нумар «Сяброўкі». Узровень падрыхтоўкі канкурсантаў, якіх сабрала "Белавежская зорка-2018", быў вельмі сур'ёзным. Журы прысудзіла нумару "Вася-Васілёк" ансамбля танца "каларыт" дыплом I ступені. У найбліжэйшых планах юных артыстаў - удзел у міжнародным конкурсе "Пражскія канікулы". Права выступіць у Чэхіі ў пачатку студзеня выхаванцы ДШМ атрымалі за перамогу ў творчым праекце "Хрустальны Васілёк".
21 снежня 2018
21 снежня, Клецк /Уласн.інф./. У гэтую нядзелю клятчане ўпершыню ўбачаць навагодняе тэатралізаванае шэсце-конкурс на вуліцах райцэнтра. Святочны праект раённага цэнтра культуры "Супер-Дзед Мароз і Снягурка 2018" збярэ 23 снежня прадстаўнікоў 22 працоўных калектываў, якія пройдуць у навагодніх касцюмах ад магазіна "Аленка" да РЦК. Пачатак шэсця - у 16.00. Арганізатары абяцаюць маштабнае мерапрыемства з навагоднімі песнямі, карагодамі, флэшмобам Дзядоў Марозаў і Снягурак, запальваннем агнёў на галоўнай ёлцы раёна і дыскатэкай. Пераможцы тэатралізаванага шэсця-конкурсу "Супер-Дзед Мароз і Снягурка 2018" атрымаюць падарункі ад арганізатараў.
19 снежня 2018
19 снежня, Клецк /уласн.інф./. «Туда, где нет будней: «Да новых перамог» побывала в агроусадьбах Клецкого района» - з такой назвай у пераднавагоднім выпуску раённая газета ў матэрыяле распавядае пра аграсядзібы, якія гасцінна расчынілі свае дзверы для турыстаў і проста адпачывальнікаў. Нядаўна карэспандэнт "Да новых перамог" пабываў у кожным з комплексаў. Інфармацыя будзе карысная і цікавая не толькі для жыхароў Клецкага раёна, але і для ўсіх жадаючых наведаць наш раён. Матэрыял чытайце на сайце раённай газеты http://www.kleck.by/?p=37761  

19 снежня 2018
19 снежня, Клецк /уласн.інф./. 21 снежня 2018 года з 10.30 да 12.30 у Клецкім раённым выканаўчым камітэце ў каб. 310 (г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10, 3-ці паверх) будзе праводзіць асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб Кузьмін Аляксей Канстанцінавіч, інспектар па Мінскай вобласці Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Папярэдні запіс па тэлефоне 50-4-87.