Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by


Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142
Помнік загінулым воінам у скверы на пл. Маякоўскага
Помнік загінулым воінам у скверы на пл. Маякоўскага
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Навіны раёна

18 ліпеня 2019
20 ліпеня 2019 года адбудзецца прамая тэлефонная лінія са старшынёй Клецкага раённага Савета дэпутатаў Чакун Святланай Уладзіміраўнай. Па нумары 56 0 27 жыхары раёна могуць задаць хвалюючыя іх пытанні з 9.00 да 12.00 гадзін.
18 ліпеня 2019
Летняя аздараўленчая кампанія на Клеччыне ў самым разгары. Дзеці заслужана адпачываюць пасля навучальнага года, зусім забыўшыся пра ўрокі, факультатывы і рэпетытараў. А таму любую заяву аб тым, што ў разгар канікул і бесклапотнай весялосці іх зноў будуць нечаму вучыць, ўспрымаецца школьнікамі, часцей за ўсё, без асаблівага энтузіязму. Аднак, многае залежыць ад таго, як гэта падаць... Дзеці і падлеткі з усяго раёна адпачываюць у дзіцячым аздараўленчым лагеры "Нача". Тут для іх праводзіцца маса цікавых і пазнавальных мерапрыемстваў, конкурсаў, віктарын, спаборніцтваў, каб зрабіць летні адпачынак школьнікаў незабыўным і карысным. Да гэтай працы падключаюцца і работнікі МНС, якія прапагандуюць бяспеку, нягледзячы на выходныя, святы, адпачынкі ці канікулы. У гэты раз да мерапрыемства ў лагеры ратавальнікі Клецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях рыхтаваліся грунтоўна, каб нетрадыцыйна, змястоўна і цікава нагадаць дзецям пра важнасць захавання правілаў бяспечных паводзін: яны арганізавалі паказ аварыйна-выратавальнай тэхнікі і абсталявання ў дзеянні, а таксама прэзентавалі новую квэст-гульню «шыфр 112». Сем каманд дэманстравалі сваю эрудыраванасць, спрыт, кемлівасць і згуртаванасць падчас праходжання выпрабаванняў на 7 лакацыях: гульнёвай, спартыўнай, бяспечнай, лясной, гістарычнай, воднай і экіпіровачнай. Як паводзіць сябе ў лесе або на беразе вадаёма, даведацца цікавыя факты з гісторыі пажарнай справы, навучыцца экіпіравацца ў баявы рыштунак агняборцаў, прайсці спартыўна-выратавальную паласу і бліснуць ведамі ў галіне бяспекі – такія магчымасці адкрываліся перад удзельнікамі квэст-гульні. Шыфр "112" быў паспяхова разгаданы! Лепшымі ў інтэлектуальна-спартыўнай гонцы ад МНС сталі ўдзельнікі каманды "Дынаміт". Чарговы лікбез ад прадстаўнікоў службы "101" запомніцца школьнікам як займальнае і надзвычай карыснае падарожжа ў свет бяспекі! 
15 ліпеня 2019
Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь запрашае моладзь нашай краіны прыняць удзел у чарговым Міжнародным маладзёжным конкурсе сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!» Мэты конкурсу - прыцягненне моладзі да ўдзелу ў прафілактыцы карупцыі,...
12 ліпеня 2019
12 ліпеня хлопцы і дзяўчаты апошні дзень працавалі на землях сельскагаспадарчага філіяла «Клецкі» ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат». Амаль тры тыдні – 14 працоўных дзён – школьнікі з карысцю для сябе і прадпрыемства праводзілі свой вольны час. У гэтыя дні яны займаліся...
12 ліпеня 2019
18 ліпеня 2019 года з 12.00 да 14.00 у філіяле КУП «Мінскаблдарбуд» - «ДРБУ № 212» (г.Клецк, вул. тэхнічная, 3, тэл. 6-52-43) будзе ажыццяўляць выязны прыём грамадзян адначасова з правядзеннем «прамой тэлефоннай лініі» па пытаннях рамонту, будаўніцтва і ўтрымання мясцовых аўтамабільных...
11 ліпеня 2019
Вось ужо 28 разоў Віцебск становіцца месцам канцэнтрацыі таленту і творчасці, самых розных відаў мастацтва - тут праходзіць XXVIII Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар». У яго разнастайнай праграме асаблівае месца адведзена «Гораду майстроў», які напоўнены...
11 ліпеня 2019
З 1 ліпеня 2019 года ў Клецкім раёне ў адпаведнасці з пісьмом Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і загадам Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя праводзіцца дадатковая імунізацыя супраць віруснага гепатыту В (ВГВ) дарослых 1985-1994 гадоў нараджэння, якія не былі...
10 ліпеня 2019
9 ліпеня ў Барысаве прайшоў абласны семінар з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі. У яго рамках адбылося падвядзенне вынікаў абласнога творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і асноў забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці за 2018 год. У намінацыі «Лепшы праект» перамог сумесны радыёпраект ДУ «Рэдакцыя газеты «Да новых перамог» і Клецкага РАНС «Разам за бяспеку жыцця». 
Тон сустрэчы ў самым пачатку семінара задаў першы намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Уладзімір Анатольевіч Янчык, адзначыўшы, што сёння перад работнікамі МНС і СМІ стаіць агульная мэта – папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі. «Толькі аб'яднаўшы нашы намаганні, мы можам данесці дакладную інфармацыю, папярэдзіць насельніцтва аб небяспецы, якая пагражае, даць рэкамендацыі, выключыўшы тым самым паніку і мінімізаваўшы наступствы НС», - сказаў на заканчэнне спецыяліст МНС. 
5 ліпеня 2019
3 ліпеня ў Клецку прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзю вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Традыцыйна, гэта свята сабрала гасцей у самым цэнтры горада, дзе з самай раніцы прадпрыемствы...
2 ліпеня 2019
3 ліпеня – галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Рэспублікі. Адзначаючы гэтую слаўную дату, мы звяртаемся ў мінулае, да вытокаў беларускай дзяржаўнасці, ацэньваем дасягнутае, намячаем новыя рубяжы, будуем планы. 75 гадоў таму, 3 ліпеня 1944 года, Мінск быў вызвалены ад...