Умоўная НС адбылася 21 жніўня каля 11 раніцы. Паводле задумы вучэнняў "у цэху дрэваапрацоўкі адбылося загаранне штабеляў гатовай прадукцыі, пацярпеў рабочы". На выклік былі накіраваны ўсе падраздзяленні Клецкага гарнізона. Ратавальнікі своечасова прыбылі да месца НС, ліквідавалі ўзгаранне і выратавалі ўмоўна пацярпелага. Кантроль і каардынацыю дзеянняў падраздзяленняў МНС ажыццяўляў намеснік начальніка Клецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Алег Груша.
Як кветкі васілька ўплятаюцца ў вянок, так спляліся ў адзінае цэлае моладзевыя каманды Міншчыны, якія прымалі удзел у абласным фестывалі актыву грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", які адбыўся ў Чэрвеньскім раёне з 16 па 18 жніўня. Дух барацьбы,...
Ушанаванне лепшых працаўнікоў уборачнай кампаніі 2019 года прайшло ў аграгарадку зубкі 16 жніўня. Аграрыі ўсяго раёна сабраліся на вялікае свята на гасціннай зямлі сельскагаспадарчага філіяла «Клецкі» ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат». Дырэктар сельгасфіліялу Аляксандр...
"Хлеб на стале-мір на зямлі". Гэтая мудрая ісціна заўсёды служыла вяскоўцам і ўсім, хто мае дачыненне да хлеба надзённага, запаветным арыенцірам ва ўсіх справах. Праца хлебаробаў заўсёды выклікаў пашану, а апошні дзень уборкі ўраджаю, які атрымаў назву Дажынкі, заўсёды быў напоўнены дабром і надзеяй. Старадаўні славянскі звычай святкавання завяршэння жніва стаў для беларусаў добрай традыцыяй.
Раённы свята, прысвечанае заканчэнню ўборачнай кампаніі, адбудзецца 16 жніўня ў 16.00 у аграгарадку Зубкі. У яго рамках пройдзе ўшанаванне лепшых работнікаў, святочны канцэрт, выстава падворкаў сельгасарганізацый, узнагароджанне пераможцаў конкурсаў на лепшую саламяную кампазіцыю і лепшы дажыначны сноп.
Каб даць ацэнку дзейнасці суб'ектаў гаспадарання, выявіць і прадухіліць парушэнні нормаў і правілаў пажарнай бяспекі, работнікі раённага аддзела па НС правялі маніторынг шэрагу аб'ектаў у Клецкім раёне.