Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10
Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87
Факс: (8-01793) 50-6-39
E-mail:isp@kletsk.gov.by
Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":
142
30.03.2022 на базе ГУДО " Клецкі цэнтр дзіцячай творчасці" адбыўся фінал раённага конкурсу педагагічнага майстэрства маладых спецыялістаў "Шлях у прафесію".
У фінале прынялі ўдзел:
Болтрамюк Анастасія Сяргееўна, настаўнік пачатковых класаў ДУА "Клецкая сярэдняя школа №1"
Бохан Антаніна Віктараўна, настаўнік англійскай мовы ДУА "Заастравецкая сярэдняя школа"
Садкоўская Паліна Віктараўна, настаўнік біялогіі ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа"
Маладыя педагогі прадставілі візітоўкі на тэму "Я - настаўнік...". Кожны педагог распавёў аб сваім самавызначэнні, дарозе ў педагагічную прафесію.
Міні-ўрокі на сцэне ператварыліся ў яркія шоу. Канкурсанты паказалі сваю знаходлівасць, крэатыўнасць, нестандартнае мысленне.
Не менш важным быў брэйн-рынг на веданне нарматыўнай прававой дакументацыі. Маладыя педагогі даказалі, што лёгка арыентуюцца і ў гэтай сферы.
Па выніках конкурсу і рашэнні журы месцы размеркаваліся наступным чынам:
Дыплом I ступені - Бохан Антаніна Віктараўна
Дыплом II ступені - Болтрамюк Анастасія Сяргееўна
Дыплом II ступені - Садкоўская Паліна Віктараўна