Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10
Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87
Факс: (8-01793) 50-6-39
E-mail:isp@kletsk.gov.by
Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":
142
Раённая бальніца атрымала ў падарунак ад аграрыяў Клетчыны санітарны аўтамабіль для медслужбаў.
Ключы ад спецтранспарту галоўнага лекара ЦРБ Алене Міцкевіч перадаў начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні РВК Мікалай Галубовіч.
- Сваю лепту ў куплю гэтага новенькага УАЗа ўнеслі ўсе члены мясцовага прафсаюза работнікаў АПК, - пракаментаваў Аляксандр Плешэвіч, начальнік сельгасфіліялу "Клецкі". - Ён папоўніць парк Цэнтральнай раённай бальніцы. Знізіцца нагрузка на наяўныя машыны, а значыць, брыгады хуткай дапамогі яшчэ хутчэй змогуць прыязджаць да нашых землякоў, якія маюць патрэбу ў лячэнні.
Спецыяльна падбіралі паўнапрывадную тэхніку, на якой можна даехаць у аддаленыя вёскі з грунтавымі дарогамі. Актуальны гэты падарунак і ў час, калі медыкі змагаюцца з каронавірусам.
Крыніца: Да новых перамог