Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10
Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87
Факс: (8-01793) 50-6-39
E-mail:isp@kletsk.gov.by
Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":
142
Клецкая раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя інфармуе, што з 1 студзеня 2022 г. стартаваў рэспубліканскі конкурс па скарачэнні выкідаў ад механічных транспартных сродкаў. У конкурсе могуць прымаць удзел юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, ва ўласнасці, гаспадарчым вядзенні або аператыўным кіраванні якіх знаходзіцца 25 і больш адзінак механічных транспартных сродкаў (далей – арганізацыі).
Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
арганізацыі, ва ўласнасці, гаспадарчым увядзенні або аператыўным кіраванні якіх знаходзіцца ад 25 да 100 адзінак механічных транспартных сродкаў;
арганізацыі, ва ўласнасці, гаспадарчым увядзенні або аператыўным кіраванні якіх знаходзіцца 100 і больш адзінак механічных транспартных сродкаў;
Для ўдзелу ў конкурсе арганізацыі ў тэрмін з 1 студзеня да 15 лютага 2022 г. накіроўваюць у Мінскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (далей – камітэт) справаздачу ўдзельніка рэспубліканскага конкурсу па скарачэнні выкідаў ад механічных транспартных сродкаў па ўстаноўленай форме.
Парадак арганізацыі і правядзення конкурсу вызначаны Інструкцыяй аб парадку правядзення рэспубліканскага конкурсу па скарачэнні выкідаў ад механічных транспартных сродкаў, зацверджанай пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ад 29 жніўня 2019 г. №27.