14 студзеня 2021
ДАІ і праваслаўная царква правялі сумесную акцыю «За дарогі без аварый!»
– З 7.30 да 8.00 раніцы і ўвечары, з 17.00 да 17.30 у Клецку асабліва «ажыўлена». Колькасць аўтатранспарту за апошнія гады значна павялічылася, і ў нашым невялікім гарадку гэта асабліва прыкметна. Пазначаны час - найбольш напружаны ў горадзе, а таму ўважлівымі трэба быць усім: і вадзіцелям аўтатранспарту, і пешым удзельнікам дарожнага руху.
Нават пераходзячы вуліцу па пешаходным пераходзе неабходна пераканацца, што вас бачыць кіроўца машыны і прытармажвае. Ветлівымі на дарогах павінны быць усё, а не толькі ўладальнікі аўтатранспарту.
http://www.kleck.by/?p=59309