Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail:isp@kletsk.gov.by

Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142

Свята-Васкрасенская царква
Свята-Васкрасенская царква
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
3 лютага 2021

Эрудыты з Клецка занялі трэцяе месца ў «Піянерскім квізе»

Больш за 130 юных знаўцаў з рэгіёнаў Міншчыны паўдзельнічалі ў абласным этапе рэспубліканскай інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Піянерскі квіз». Праект у гэтым годзе праходзіў упершыню. Праверыць свае інтэлектуальныя здольнасці змаглі і разумнікі і разумніцы з Клецкага раёна. Гульня складалася з 6 тураў, у кожным з якіх хлопцам прапаноўвалася адказаць на 6 пытанняў. Пытанні былі тэматычна звязаны з дзейнасцю піянерскага руху, музычнай тэматыкай, фільмаграфіяй, мультыплікацыяй і патрыятычным кірункам.

Каманда «Сузор'е талентаў» з гімназіі горада Клецка паказала высокі ўзровень падрыхтоўкі і заняла трэцяе месца ў «Піянерскім квізе». У склад нашага калектыву інтэлектуалаў увайшлі Алеся Ганісеўская, Ніколь Юшчук, Валерыя Расшчэцiна, Аляксей Новік, Ульяна Бушыла, Сяргей Слонімскі і іх педагог Алена Леанідаўна Цiмавец. Многія з нашых хлопцаў маюць вопыт удзелу ў адукацыйным праекце Белтэлерадыёкампаніі «Я ведаю!»

Мінскую вобласць у фінале інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Піянерскі квіз» ва ўзроставай катэгорыі 10-13 гадоў прадставіць каманда «Дабрыні» з Барысаўскага раёна.