Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by


Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142
Новабудоўля па вул. Савецкай
Новабудоўля па вул. Савецкай
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
1 ліпеня 2019

Гран - пры "Калыскі талентаў" - у нашых юных землякоў.

У гарадскім парку 29 чэрвеня было шумна, весела і шматлюдна: клятчане прымалі IV абласное свята-конкурс дзіцячай творчасці "Калыска талентаў". У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 260 юных майстроў народнай творчасці Міншчыны. Гасцей і ўдзельнікаў свята вітала Таццяна Мікалаеўна Хмель, начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. У амфітэатры прайшоў конкурс фальклорных дзіцячых калектываў, а на тэрыторыі парку размясціліся імправізаваныя майстэрні па розных відах традыцыйнага народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Усе ўдзельнікі і пераможцы конкурсу атрымалі заслужаныя дыпломы і каштоўныя падарункі. Уладальнікамі Гран-пры ў абедзвюх намінацыях "Калыскі талентаў" сталі прадстаўнікі Клецкага раёна: сярод фальклорных калектываў – узорны ансамбль народнай песні "Марачаначка" Морацкага дома культуры, а ў намінацыі "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва" - юныя майстры гуртка  "Чардачок" раённага цэнтра культуры (кіраўнік – Вольга Пілецкая). Віншуем з перамогай і жадаем далейшых поспехаў! Фота и рэпартаж са свята – на сайце раённай газеты «Да новых перамог»: http://www.kleck.by/?p=42018