22 студзеня 2021
Кантэйнеры для «аднапавярховага» Клецка: у горадзе наладзяць паасобны збор смецця ў раёнах індывідуальнай забудовы
Клецкае ЖКГ закупіла партыю спецыяльных смеццевых кантэйнераў для райцэнтра. 120-літровыя ёмістасці будуць выкарыстоўвацца для паасобнага збору камунальных адходаў у гарадскіх раёнах аднапавярховай жылой забудовы.
Кантэйнеры перададуць уладальнікам дамоў бясплатна на дагаварной аснове. Такімі смеццевымі бакамі паэтапна забяспечаць усе прыватныя домаўладаннi Клецка. Першая паступіўшая партыя кантэйнераў забяспечыць 790 з іх. Гэта прыкладна палова ўсіх домаўладанняў райцэнтра.
http://www.kleck.by/?p=59668