Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by


Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
5 ліпеня 2019

Клецк адзначыў галоўнае свята краіны!

3 ліпеня ў Клецку прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзю вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Традыцыйна, гэта свята сабрала гасцей у самым цэнтры горада, дзе з самай раніцы прадпрыемствы раёна запрашалі на свае тэматычныя падворкі, а ўстановы адукацыі прадстаўлялі створаныя з прыродных матэрыялаў дываны. На цэнтральнай плошчы адбыўся мітынг, урачысты канцэрт, тэатралізаванае прадстаўленне. Прысутных на свяце вітаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатоль Ладыга. Віншаванні жыхарам раёна адрасавалі ганаровыя госці: дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Ніжэвіч, намеснік мэра Анікшчайскага самакіравання Дайнюс Жыягяліс, член Тэлаўскага сакебула Георгій Чабрашвілі, намеснік кіраўніка адміністрацыі гарадской акругі Кашыра Вадзім Дземіхаў. Шчырыя словы і музычнае віншаванне падарыў Томас Тускяніс, дырэктар Анікшчайскага цэнтра мастацтваў. Прадстаўнікі ўлады, арганізацый раёна, госці і жыхары Клетчыны ўсклалі кветкі да абноўленага манумента ў гонар воінаў, якія загінулі ў баях за Радзіму.
Заслужаныя віншаванні з перамогай у конкурсах прынялі ДУА «Клецкі Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці» (лепшы дыван з прыродных матэрыялаў) і ААТ «Кухчыцы» (лепшае падвор'е).
Святочныя мерапрыемствы працягваліся да позняга вечара. Кульмінацыяй свята сталі рэспубліканская акцыя "Спяваем гімн разам" і феерверк у гонар Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Фота і рэпартажы са свята - на сайце раённай газеты «Да новых перамог»: http://www.kleck.by/?p=42185 ; http://www.kleck.by/?p=42199