Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by


Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142
Новабудоўля па вул. Савецкай
Новабудоўля па вул. Савецкай
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
20 жніўня 2019

Клецкая каманда – сярэбраны прызёр фестывалю-злёту “Васільковы вянок-2019”

Як кветкі васілька ўплятаюцца ў вянок, так спляліся ў адзінае цэлае моладзевыя каманды Міншчыны, якія прымалі удзел у абласным фестывалі актыву грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", які адбыўся ў Чэрвеньскім раёне з 16 па 18 жніўня. Дух барацьбы, новыя знаёмствы, яркія эмоцыі, магчымасць праявіць сябе і пераняць вопыт у іншых, радасць і засмучэнне, стомленасць і "новае дыханне", - гэтым былі напоўнены тры фестывальныя дні. 
Злёт – гэта маленькае жыццё, і каманда нашага раёна пражыла яго весела, цікава і незабыўна. Бо кожнаму з каманды трэба было праявіць свае лепшыя якасці, прадэманстраваць свае здольнасці, паказаць свае таленты. І ў спартыўных спаборніцтвах, і ў творчых конкурсах не было простага шляху да перамогі. Але камандны дух, які згуртаваў хлопцаў і дзяўчат, падтрымліваў на кожным этапе; пазітыў, які зыходзіў ад весялуноў калектыву, не даваў сумаваць; стойкасць і мужнасць моцнай паловы каманды ўсялялі ўпэўненасць у годным выніку. Сапраўднай сям'ёй у гэтыя дні сталі 15 маладых пазітыўных і актыўных людзей: Вераніка Багеша, Вольга Іванейчык, Вольга Давідзюк, Аксана Ярашэвіч, Юлія Чыркова, Святлана Каляіна, Ілля Слонім, Аляксандр Касьянаў, Андрэй Пуляк, Аляксандр Валасюк, Віталь Карсюк, Юрый Стрэльчык, Альберт Іваноўскі, Сяргей Іванейчык, а таксама кіроўца Міхаіл Бурак. Усіх аб'яднала жаданне годна выступіць і добра правесці час. У ліку лідараў яны былі падчас творчых выпрабаванняў: сталі другімі ў аглядзе візітных картак «У родным краі, як у раі», трэцімі – у конкурсе бівуакаў і на лепшую страву, бронза была і ў спаборніцтве па перацягванні каната. Трэцяе месца ў міні-чэмпіянаце па рускім жыме заняў Сяргей Іванейчык. У спаборніцтвах па валейболе наша каманда была чацвёртай. Годна праявілі сябе нашы спартсмены на паласе перашкод "Ігуменскі шлях" і ў міні-чэмпіянаце па ўзняцці гіры. Вось так, збіраючы ў скарбонку ўзнагароды і годна прадстаўляючы Клецкі раён, наша каманда заваявала серабро! Віншуем! Так трымаць і новых усім перамог!