Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by


Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142
Помнік загінулым воінам у скверы на пл. Маякоўскага
Помнік загінулым воінам у скверы на пл. Маякоўскага
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
11 ліпеня 2019

Клецкія майстры - на міжнародным форуме мастацтваў «Славянскі базар»

Вось ужо 28 разоў Віцебск становіцца месцам канцэнтрацыі таленту і творчасці, самых розных відаў мастацтва - тут праходзіць XXVIII Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар». У яго разнастайнай праграме асаблівае месца адведзена «Гораду майстроў», які напоўнены фарбамі і гукамі народнага кірмашу. Тут мясцовыя жыхары і госці фестывалю могуць набыць унікальныя рэчы, створаныя рукамі народных умельцаў з самых розных куткоў Беларусі і замежжа. 
Майстры народных рамёстваў Клеччыны таксама прымаюць удзел у гэтым унікальным фестывалі. На плошчы Свабоды размясціўся падворак Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці з працамі нашых землякоў – Вольгі Пілецкай і Дзмітрыя Бандарчука. Вольга прадстаўляе тут беларускія «маляванкі», «набіванкі», «выцінанкі», карціны на шкле, праводзіць майстар-класы для ахвотных далучыцца да традыцыйнай беларускай народнай творчасці. Дзмітрый прадстаўляе на выставе неверагоднай прыгажосці кавальныя вырабы, якія уражваюць сваёй тонкасцю і мастацкім увасабленнем.
Вольга дзеліцца сваімі ўражаннямі «Для кожнага майстра-умельца вельмі прэстыжна працаваць на фестывалі такога ўзроўню. Маштаб і размах уражваюць. Хто яшчэ ні разу не быў тут – варта абавязкова з'ездзіць. Праграма - на любы, нават самы вытанчаны, густ! Спадзяюся, што і мы сваёй творчасцю зможам унесці свой уклад у наданне непаўторнага каларыту агульнаму святу».