Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by


Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142
Касцёл Святой Тройцы
Касцёл Святой Тройцы
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
26 чэрвеня 2019

Клецкія сандружины гатовыя да абароны насельніцтва

22 чэрвеня на базе Клецкага фізкультурна-аздараўленчага комплексу адбыліся раённыя спаборніцтвы санітарных дружын – фарміраванняў сістэмы грамадзянскай абароны, прызначаных для аказання першай медыцынскай дапамогі пацярпелым у розных бедствах і катастрофах.
15 каманд прадпрыемстваў і арганізацый Клетчыны ў гэты дзень дэманстравалі ўзровень падрыхтаванасці да выканання ўскладзеных на іх задач.
Спаборніцтва прадугледжвала 5 этапаў: "праверка табельнага абсталявання санітарных дружын і ўменне карыстацца ім", "праца санітарнай дружыны ў ачагу камбінаванага паражэння, на пляцоўцы частковай дэзактывацыі і частковай санітарнай апрацоўкі", "праца санітарнай дружыны ў ачагу хімічнага заражэння, на пляцоўцы частковай дэгазацыі і частковай санітарнай апрацоўкі», «праца санітарнай дружыны ў ачагу інфекцыйнага захворвання», а таксама шэраг тэарэтычных выпрабаванняў.
Большасць санітарных дружын і звёнаў, якія прынялі ўдзел у спаборніцтвах, паказалі дастаткова высокі ўзровень тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў аказання першай медыцынскай дапамогі пацярпелым.
Абсалютным лідарам "сандружыннай барацьбы" стала каманда УП "Клецкі вытворча-харчовы завод", якая і прадставіць раён на абласным этапе спаборніцтваў.
Віталь Кулік, першы намеснік начальніка Клецкага РАНС