Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by


Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142
Уязны знак у горад
Уязны знак у горад
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
9 снежня 2019

Клецкія валанцёры – лепшыя ў вобласці! 

5 снежня абласной арганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа праведзена ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае дню валанцёра. На мерапрыемстве ўзнагароджаны лепшыя валанцёры вобласці. ДУ «Клецкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» стаў пераможцам абласнога конкурсу «Лепшы сацыяльны партнёр», а валанцёрскі атрад "Падтрымка" Клецкай раённай арганізацыі БТЧК узнагароджаны ў намінацыі "Лепшая ініцыятыва".

Валанцёры Клетчыны аказваюць сацыяльна-бытавую і псіха-эмацыйную дапамогу адзінокім пажылым грамадзянам і інвалідам. У выніку рэалізацыі мерапрыемстваў дабрачыннай накіраванасці штогод падтрымка аказваецца больш за 250 жыхарам раёна.