Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail:isp@kletsk.gov.by

Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
18 студзеня 2021

Клятчанка паўдзельнічала ў «Вадохрышчанскіх забегах» Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі

Жыхарка Клецкага раёна Надзея Салата стала ўдзельніцай «Вадохрышчанскага забегу», арганізаванага сёння ў Мінску Беларускай федэрацыяй лёгкай атлетыкі. Спаборніцтвы ў гэтым годзе праводзіліся ўпершыню і прайшлі пры -18 градусах. Наша зямлячка разам з дзесяткамі бегуноў з Мінска і розных беларускіх рэгіёнаў пераадолела дыстанцыю ў 5 кіламетраў 300 метраў ля лёгкаатлетычнага манежа «Дынама». Нагадаем, што ў верасні мінулага года працаўніца «Шчэпічы Агра» Надзея Салата заняла трэцяе месца на дыстанцыі 200 кіламетраў у прэстыжным вела-ультрамарафоне «Налібокі-2020».