31 снежня 2020
Маленькія пацыенты раённай бальніцы атрымалі падарункі ад праекта «Цуды на Каляды»
Прадстаўнікі Клецкай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь», Клецкага раённага аб'яднання прафсаюзаў і Клецкага РК ГА «БРСМ» пабывалі сёння ў цэнтральнай раённай бальніцы ў рамках дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды». Вольга Бранавіцкая, Галіна Кулага і Вольга Рудко перадалі пацыентам дзіцячага аддзялення Клецкай ЦРБ падарункі, сабраныя падчас акцыі. Напярэдадні, малюнкі малых з тым, што яны хочуць атрымаць ад Дзеда Мароза, з'явіліся на «Ялінцы жаданняў», якую ўсталявалі на гарадскім паштовым аддзяленні. Арганізатары акцыі «Цуды на Каляды» плануюць увасобіць у рэальнасць усе навагоднія мары маленькіх пацыентаў.