Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by


Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142
Помнік загінулым воінам у скверы на пл. Маякоўскага
Помнік загінулым воінам у скверы на пл. Маякоўскага
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
12 жніўня 2019

3000 тон - у скарбонцы працоўных перамог

Губернатар Мінскай вобласці Анатоль Ісачанка ўзнагародзіў экіпаж КСУП "Племянны завод Чырвоная Зорка" за першыя ў сталічным рэгіёне 3000 тон намалоту.

Нязменныя лідары ўборачных кампаній розных гадоў на Клеччыне – камбайнавы экіпаж з Чырвонай Зоркі ў складзе Пятра Макрэцкага і Аляксандра Дзямідчыка.  І гэты год не стаў выключэннем. Хлебаробы сталі пераможцамі раённых спаборніцтваў сярод камбайнавых экіпажаў гаспадарак раёна, дасягнуўшы за 5 дзён уборкі ў перыяд 30.08.2019 па 03.08.2019 найбольшага намалоту збожжа, з улікам магутнасці і класа камбайна. Працаўнікі былі ўзнагароджаны падзячным лістом Клецкага раённага выканаўчага камітэта і грашовай прэміяй.

У гэтую кампанію ім удалося таксама першымі ў вобласці дасягнуць намалоту збожжа ў 3000 тон! З гэтай перамогай Пятра Макрэцкага і Аляксандра Дземідчыка павіншаваў старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка. Далучыліся да віншаванняў таксама старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Лабушаў і старшыня Клецкага райвыканкама Анатоль Ладыга.

Фота і рэпартаж з месца падзей - на сайце раённай газеты «Да новых перамог»: http://www.kleck.by/?p=42994   

і на сайце mlyn.by: https://www.mlyn.by/2019/08/pervyh-trehtysyachnikov-minshhiny-pozdravil-anatolij-isachenko/