Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10
Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87
Факс: (8-01793) 50-6-39
E-mail:isp@kletsk.gov.by
Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":
142
Ратавальнікі заклікаюць людзей быць уважлівымі і пільнымі, каб святы не былі азмрочаны пажарамі або іншымі надзвычайнымі здарэннямі.
За першы тыдзень новага года ў нашым раёне адбылося 3 пажары, адзін чалавек пацярпеў, гаспадар іншага домаўладання выратаваны работнікамі МНС. Прычыны вогненных здарэнняў пакуль выяўляюцца.
Папярэдзіць узгаранне ў домаўладанні дапаможа выкананне ўсіх правіл пажарнай бяспекі, а таксама асцярожнае абыходжанне з адкрытым полымем. Вось асноўныя правілы, на якія варта звярнуць увагу:
· не паліце ў ложку (у крэсле, на канапе, проста ў хаце), асабліва ў нецвярозым стане;
· не пакідайце ежу на падпаленай пліце без нагляду;
· не пакідайце без нагляду абагравальнікі і іншыя цеплагенерыруючыя апараты;
· не пакідайце уключанымі ў разетку любыя электрапрыборы, калі ідзяце спаць ці сыходзіце з хаты;
· не выкарыстоўвайце самаробныя электрапрыборы, няспраўную электраправодку;
· не дапушчайце перекала печы і яе топку без нагляду,
· не пакідайце малалетніх дзяцей адных без нагляду дарослых, хавайце ад іх небяспечныя прадметы, запалкі, запальніцы.
Выконваючы гэты мінімальны набор правіл бяспекі, вы зможаце засцерагчы сябе і сваіх блізкіх ад бяды, захаваць сваю маёмасць. У выпадку пажару або іншага надзвычайнай сітуацыі выклікайце ратавальнікаў па тэлефонах 101 ці 112.
Клецкі РАНС