19 студзеня 2021
Падведзены вынікі конкурсу
На напярэдадні Калядаў арганізатары анлайн-конкурсу фотаздымкаў «Раство Тваё, Хрысце Божа наш», Клецкі РК ГА «БРСМ» і Клецкое Благачынне Слуцкай Епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, падвялі вынікі і ўзнагародзілі яго ўдзельнікаў. Пераможцам конкурсу прызнана серыя здымкаў «Дух Раства ў нашым доме» Паліны Белікавай з ДУА «Азарэчанская сярэдняя школа Клецкага раёна». Работы ўдзельнікаў дазволілі захаваць прыгажосць свята Нараджэння і яго духоўны сэнс для кожнага з нас.