Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by


Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142
Касцёл Святой Тройцы
Касцёл Святой Тройцы
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
10 ліпеня 2019

Праект «Разам за бяспеку жыцця» - пераможца абласнога конкурсу СМІ

9 ліпеня ў Барысаве прайшоў абласны семінар з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі. У яго рамках адбылося падвядзенне вынікаў абласнога творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і асноў забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці за 2018 год. У намінацыі «Лепшы праект» перамог сумесны радыёпраект ДУ «Рэдакцыя газеты «Да новых перамог» і Клецкага РАНС «Разам за бяспеку жыцця».
Тон сустрэчы ў самым пачатку семінара задаў першы намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Уладзімір Анатольевіч Янчык, адзначыўшы, што сёння перад работнікамі МНС і СМІ стаіць агульная мэта – папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі. «Толькі аб'яднаўшы нашы намаганні, мы можам данесці дакладную інфармацыю, папярэдзіць насельніцтва аб небяспецы, якая пагражае, даць рэкамендацыі, выключыўшы тым самым паніку і мінімізаваўшы наступствы НС», - сказаў на заканчэнне спецыяліст МНС.
Пра асаблівасці данясення насельніцтву аператыўнай інфармацыі прысутным распавёў прэс-сакратар – памочнік міністра па НС Віталь Уладзіміравіч Навіцкі.
Перад сродкамі масавай інфармацыі стаіць няпростая задача. Для таго, каб інфармацыя, якая змяшчае важны і карысны пасыл, увайшла ў кожны дом, неабходна не проста яе трансляваць. Ва ўмовах, калі спажывец інфармацыі вельмі патрабавальны і выбарчы, для таго, каб утрымаць яго ўвагу ў тэме, неабходна забяспечыць зацікаўленасць з першых радкоў, з першага кадра, з першых хвілін.
«СМІ – эфектыўны канал сувязі органаў улады з насельніцтвам» - з такім пасылам звярнулася намеснік начальніка аддзела па працы са сродкамі масавай інфармацыі Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Минаблвыканкама Святлана Анатольеўна Кісель.
Прэзентацыі лепшых праектаў прадставілі супрацоўнікі рэгіянальных СМІ вобласці. Клецкі праект прадставіла вядучы радыёпраграмы «Веснік Клеччыны» Валянціна Сянкевіч.
Таксама для ўдзельнікаў семінара былі арганізаваныя экскурсіі ў Цэнтр бяспекі Мінскай вобласці і на СЗАТ «БелДжы».
(па матэрыялам МАУ МНС РБ:
https://minobl.mchs.gov.by/novosti/267944/?_ga=2.61984876.1317653186.1562734126-1585192997.1552984767 )