Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail:isp@kletsk.gov.by

Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
30 снежня 2020

Раённая ёлка для дзяцей: без карагодаў, але з весялосцю, песнямі і казкай

Сёння ў цэнтры дзіцячай творчасці на навагодняе свята сабраліся лепшыя вучні ўстаноў адукацыі раёна: пераможцы алімпіяд, конкурсаў і спаборніцтваў, разумныя і таленавітыя хлопцы, дасягненнямі якіх ганарацца не толькі бацькі і настаўнікі, але і ўся Клетчына. Павіншаваць з надыходзячым 2021 годам нашых юных землякоў прыйшоў старшыня райвыканкама А.М.Ладыга.Он адразу ж выказаў сваё стаўленне да сучасных дзецей, назваўшы іх больш развітымі, хуткімі і нават мудрымі, чым былі папярэднія пакаленнi. Анатоль Міхайлавіч адзначыў, што цяперашняя эпідсітуацыя зрабіла хлопцаў яшчэ і сталей. http://www.kleck.by/?p=58803