Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by


Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142
Клецкі райвыканкам
Клецкі райвыканкам
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
9 снежня 2019

Раённы злёт маладых спецыялістаў 

Маладых хлопцаў і дзяўчат, якія ў гэтым годзе пачалі сваю працоўную дзейнасць на Клеччыне, сабралі 6 снежня на раённым злёце маладых спецыялістаў. Сустрэча прайшла ў добрай, сяброўскай атмасферы і дала моладзі магчымасць пазнаёміцца з раёнам, адзін з адным, а таксама адпачыць і атрымаць масу станоўчых эмоцый. Каб удзельнікі злёту змаглі трохі разняволіцца і пазнаёміцца, для іх падрыхтавалі цікавыя трэнінгі "Давайце знаёміцца" і "Радыус жаданняў", інтэрактыўныя конкурсы і віктарыны, музычныя падарункі ў выкананні таленавітых артыстаў раёна. Пасля такога актыўнага пралогу мерапрыемства працягнулася праглядам відэафільма аб Клецкім раёне. У пачатку ўрачыстай часткі сустрэчы прысутных у зале павітаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатоль Ладыга. Лепшым маладым спецыялістам, якія актыўна праявілі сябе на першых працоўных месцах, Анатоль Міхайлавіч уручыў граматы і падарункі. У рамках злёту юнакі і дзяўчаты прынялі ўдзел у адкрытым дыялогу з кіраўніцтвам раёна. Свае пытанні яны маглі задаць старшыні раённага выканкама Анатолю Ладыга, а таксама прысутнаму на мерапрыемстве намесніку старшыні Генадзю Буйвіла. У адкрытым дыялогу былі не толькі пытанні, якія хвалююць сёння моладзь, але і прапановы, ідэі па паляпшэнні інфраструктуры нашага горада і раёна. Пасля завяршэння афіцыйнай часткі злёту для моладзі быў праведзены гістарычны медыя-квэст, за перамогу ў якім быў прадугледжаны каштоўны падарунак. Прысутным таксама была прапанавана дэгустацыя прадукцыі вядучых прадпрыемстваў Клеччыны – УП «Клецкі вытворча-харчовы завод», Клецкага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», УП «Клецкі каапзаготпром» і ААТ «Клецкі камбікормавы завод». Вечар працягнуўся інтэрактыўнай танцавальна-забаўляльнай праграмай.