Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by


Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
22 жніўня 2019

Ратавальнікі правялі тактыка-спецыяльныя вучэнні на СТАА "Сіняўская мэблевая фабрыка".

Умоўная НС адбылася 21 жніўня каля 11 раніцы. Паводле задумы вучэнняў "у цэху дрэваапрацоўкі адбылося загаранне штабеляў гатовай прадукцыі, пацярпеў рабочы". На выклік былі накіраваны ўсе падраздзяленні Клецкага гарнізона. Ратавальнікі своечасова прыбылі да месца НС, ліквідавалі ўзгаранне і выратавалі ўмоўна пацярпелага. Кантроль і каардынацыю дзеянняў падраздзяленняў МНС ажыццяўляў намеснік начальніка Клецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Алег Груша. 

"Своечасовае рэагаванне на экстранныя выклікі, выразныя і зладжаныя дзеянні пры ліквідацыі пажараў – найважнейшыя састаўляючыя аператыўна-тактычнай работы аварыйна-выратавальных падраздзяленняў. Менавіта ад гэтага падчас надзвычайных сітуацый залежаць жыцці людзей, захаванасць маёмасці грамадзян і дзяржавы. Таму мы пастаянна ўдасканальваем свае навыкі, павышаем узровень прафесійнай падрыхтоўкі, праводзячы вучэнні падобнага кшталту", - даў каментарый спецыяліст МНС.