Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by


Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142
Свята-Васкрасенская царква
Свята-Васкрасенская царква
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
9 жніўня 2019

Школьнікі Клецкага раёна сталі ўладальнікамі прэміі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі

Спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў створаны ў 1996 годзе адначасова са спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Гэтыя фонды ажыццяўляюць выплату стыпендый і ўстаноўленых відаў прэмій, аказанне аднаразовай матэрыяльнай дапамогі. Сродкі фондаў выкарыстоўваюцца пры правядзенні нацыянальных і міжнародных студэнцкіх навуковых канферэнцый, конкурсаў, семінараў, алімпіяд, а таксама для фінансавання ўдзелу творчай моладзі ў міжнародных конкурсах, выставах, сімпозіумах і іншых акцыях у галіне культуры і мастацтва.

Сёлета прэміі спецыяльнага фонду атрымалі клецкія школьнікі: Яўгенія Касцюкевіч, Міхаіл Пашко, Віталь Гуляка і Яўген Фалітар. Больш падрабязна - на сайце раённай газеты «Да новых перамог»: http://www.kleck.by/?p=42827