Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail:isp@kletsk.gov.by

Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142

Свята-Васкрасенская царква
Свята-Васкрасенская царква
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
15 лютага 2021

«Таня, я напішу табе, як тут страшна. Толькі маме не кажы»: маці загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў — пра сыноў

Дадому ў Клецкі раён з Афганістана не вярнуліся жывымі сем нашых землякоў. Сем маці засталіся без сыноў. Ім выпала жэрабя доўгія гады аплакваць сваіх дзяцей. Траіх з гэтых жанчын ужо няма з намі, на іх шчоках павысыхалі слёзы.

У 2021 году спіс адрасоў, куды кожны год прыязджаюць прадстаўнікі ваенкамата і раённых улад, стаў менш. У пачатку лютага, напярэдадні Дня воінаў-інтэрнацыяналістаў, памерла Надзея Трафімаўна Саплiцкая. Свайго сына Генадзя яна перажыла на чатыры дзесяцігоддзі.

Астатнія клятчанкi сустракаюць гасцей словамі, ад якіх ные сэрца: «Нічога больш не хачу - хай бы вярнулі майго Валеру«, «Чакаю, калі ўжо Бог забярэ мяне, каб быць са сваім Валодзем», «Быў бы жывы Сяргей, усё было б інакш», «Не забываецца такое. Калі Лёню прывезлі ў бацькоўскі дом у труне, гэта як быццам бы не 40 гадоў таму здарылася, а сёння».

Першым у Афганістане мы страцілі Уладзіміра Белаша з Заастравечча. Апошнім Клетчына аплаквала Сяргея Кірыка з аграгарадка Туча. У пачатку 80-х раён смуткаваў па гібелі на не нашай вайне яшчэ пецярых маладых хлопцаў і дзяўчат - Валерыя Васілеўскага, Леаніда Самахвала, Генадзя Саплiцкага, Уладзіміра Шымко, Аляксандра Смоліча.

http://www.kleck.by/?p=60464