16 снежня 2020
У Клецкім раёне аб'явілі конкурс на лепшае сэлфі з навагодняй цацкай XX стагоддзя

Клетчан і жыхароў раёна запрашаюць стаць удзельнікамі анлайн-конкурсу сэлфi з навагодняй цацкай XX стагоддзя «Рэтра-прывітанне». Праект будзе праводзіцца з 15 снежня па 7 студзеня ў дадатку Iнстаграм.
У асабістым акаўнце неабходна размясціць сэлфi з елачнай рэтра-цацкай ХХ стагоддзя і дадаць невялікае апісанне сямейнай гісторыі, звязанай з гэтай цацкай. Важна паказаць геалакацыю, прыкладны год выпуску елачнай цацкі і хэштэг #ретропривет2021.
Пры ацэнцы творчых работ будуць улічвацца ўзрост елачныя цацкі, апісанне і гісторыя, звязаная з гэтай цацкай, гумар і арыгінальнасць.
Пераможцаў конкурсу вызначаць у намінацыях:
- «Самая вінтажная елачныя цацка»
- «Самая цікавая сямейная гісторыя»
- «Цацка - сімвал года 2021»
-«Сямейнае сэлфi з рэтра-цацкай»
Аўтарам лепшых работ уручаць памятныя сувеніры і дыпломы.