Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by


Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142
Клецкі райвыканкам
Клецкі райвыканкам
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
11 ліпеня 2019

У Клецкім раёне з 1 ліпеня 2019 года праводзіцца дадатковая імунізацыя дарослых супраць віруснага гепатыту В

З 1 ліпеня 2019 года ў Клецкім раёне ў адпаведнасці з пісьмом Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і загадам Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя праводзіцца дадатковая імунізацыя супраць віруснага гепатыту В (ВГВ) дарослых 1985-1994 гадоў нараджэння, якія не былі прывіты і не хварэлі ім раней. Вакцынацыя праводзіцца бясплатна, трохкратна з інтэрвалам згодна з інструкцыі па медыцынскаму прымяненню вакцыны.
Усім, каму неабыякава сваё здароўе, а таксама ў выпадку ўзнікнення сітуацый высокай рызыкі заражэння гепатытамі, рэкамендуецца праходзіць лабараторнае абследаванне крыві. Важна ведаць, што прышчэпка-гэта рэальная магчымасць абараніць сябе ад захворвання вірусным гепатытам В і яго цяжкіх ускладненняў.
Урач-эпідэміёлаг Клецкага РЦГиЭ  К. С. Прышчэпа

Аб вірусным гепатыце В