Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail:isp@kletsk.gov.by

Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142

Новабудоўля па вул. Савецкай
Новабудоўля па вул. Савецкай
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
1 сакавіка 2022

У першы дзень вясны стартуе акцыя МНС «Дзень бяспекі. Увага ўсім!»

Як правільна паводзіць сябе ў выпадку надзвычайнай сітуацыі, які алгарытм дзеянняў неабходна выканаць пры атрыманні сігналу "Увага ўсім!" – аб гэтым і многім іншым раскажуць работнікі МНС у рамках рэспубліканскай акцыі "Дзень бяспекі. Увага ўсім!".

Першы этап акцыі пройдзе з 1 па 11 сакавіка ў агульнаадукацыйных установах. З вучнямі школ, гімназій і ліцэяў ратавальнікі адпрацуюць планы эвакуацыі, а таксама раскажуць аб дзеяннях па сігнале " Увага ўсім!". У гульнявой форме пройдуць інтэрактыўныя заняткі па бяспецы: "Пажарная лабараторыя", "Надзвычайная сітуацыя", "Крокі выратавання". На гэтым жа этапе старшакласнікам ратавальнікі больш падрабязна раскажуць аб сваёй прафесіі і як можна стаць курсантам універсітэта МНС. Даведацца важную інфармацыю аб умовах навучання дапамогуць тэматычныя відэаролікі.

Другі этап акцыі, з 14 па 18 сакавіка, прызначаны для пражываючых у інтэрнатах, звычайных работнікаў, а таксама вяскоўцаў. Новы інтэрактыўны праект ад МНС "Фактары бяспекі" дазволіць кожнага ўцягнуць у дыялог аб бяспецы і прымусіць задумацца аб прычынах узнікнення пажараў. Удзельнікі змогуць самі паспрабаваць усталяваць прычыну таго ці іншага пажару, намаляванага на фота, і вызначыць умовы, якія прывялі да вогненнай бядзе.