Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10
Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87
Факс: (8-01793) 50-6-39
E-mail:isp@kletsk.gov.by
Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":
142
Выхаванцы Клецкай дзіцячай школы мастацтваў сталі лаўрэатамі III Міжнароднага Гранд-конкурсу «Талент года». Нашы землякі заваявалі шэсць узнагарод праекта.
Вучні загадчыцы тэатральным аддзяленнем Клецкай ДШМ Наталлі Зуйкевiч прывезлі з Мінска тры ўзнагароды. Лаўрэатам I ступені ў намінацыі «Аўтарскi верш» стала 12-гадовая Анжаліка Кобрын. Дзяўчынка заваявала журы вершамі «Родны чалавек» і «Бабулін халат».
Валерыя Нямера прачытала на конкурсе паэзію Ірыны Самарынай-Лабірынт і стала лаўрэатам III ступені ў намінацыі «Мастацкае чытанне. Сола».
Лаўрэатам III ступені конкурсу «Талент года» была ўзнагароджана Сафія Дзятская, якая займаецца ў Маргарыты Паўлоўскай. Наша юная зямлячка бліскала сярод удзельнікаў 7-8 гадоў у намінацыі «Стылізаваны народны танец». Не засталіся без узнагарод праекта і клецкія вакалісты. 11-гадовая Аляксандра Клімовіч, таленавітая вучаніца педагога Клецкай ДШМ Крысціны Рамашко, стала лаўрэатам II ступені ў намінацыі «Народны вакал. Сола», выканаўшы песню «Старонка руская» .