Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail:isp@kletsk.gov.by

Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142

Клецкі райвыканкам
Клецкі райвыканкам
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
12 студзеня 2021

Вучнем года Мінскай вобласці стаў гімназіст з Клецка

11-класнік гімназіі горада Клецка Аляксей Кулеш стаў пераможцам рэгіянальнага конкурсу "Вучань года Мінскай вобласці-2020". Наш зямляк стаў лепшым у намінацыі "Творчая дзейнасць".

Сярод фіналістаў прэстыжнага праекта гімназіст апынуўся заслужана. Аляксей з'яўляецца дыпламантам рэспубліканскага фестывалю-конкурсу дзіцячай журналістыкі, наведвае школу юных карэспандэнтаў газеты "Да новых перамог", на старонках якой рэгулярна публікуюцца яго аўтарскія працы. У скарбонцы яго поспехаў перамогі на абласным этапе міжнароднай бізнэс-гульні «Пачынаючы фермер» і рэгіянальным этапе рэспубліканскага конкурсу «Салют перамогі - 75!».

Аляксей выступае за каманду гімназіі ў гарадскім чэмпіянаце сярод каманд інтэлектуалаў "Кубак Дружбы" і дарослым чэмпіянаце па гульні "Што? Дзе? Калі?".

Ураджэнец аграгарадка Сіняўка плануе паступаць на факультэт журналістыкі БДУ.

Аляксея ўрачыста павіншавалі з перамогай у конкурсе "Вучань года Мінскай вобласці-2020" у сценах гімназіі горада Клецка.http://www.kleck.by/?p=59232