Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail:isp@kletsk.gov.by

Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142

Уязны знак у горад
Уязны знак у горад
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
11 студзеня 2021

Выхаванцы тэатральнага аддзялення Клецкай ДШМ заваявалі дыпломы трох міжнародных конкурсаў

Удзел адразу ў некалькіх прэстыжных конкурсах дапамог вучням тэатральнага аддзялення Клецкай дзіцячай школы мастацтваў з пачатку навучальнага года ўключыцца ў творчы працэс і актыўную працу.
У сувязі з пандэміяй многія з праектаў перайшлі на дыстанцыйную форму правядзення. У кастрычніку 2020-га ў Мінску праходзіў II Міжнародны фестываль-конкурс творчасці "Піраміда Зорак". У намінацыі "Мастацкае чытанне. Аўтарскi верш" лаўрэатам I ступені стаў дуэт у складзе Максіма Вараб'ёва і Канстанціна Валашчука. У гэтай жа намінацыі з уласным вершам (сола) выступіла Аляксандра Валашчук і стала дыпламантам III ступенi. Узнагароды такой жа вартасці ў намінацыі "Мастацкае чытанне. Паэзія" на II Міжнародным фестывалі-конкурсе творчасці "Піраміда Зорак" заваявалі Валерыя Масько і Анастасія Пляшэвiч. У лістападзе 2020 года выхаванцы Клецкай ДШМ сталі ўдзельнікамі II Міжнароднага конкурсу выканальніцкіх мастацтваў "Восеньскі зарапад".

Перамогі ў намінацыі "Мастацкае слова. Паэзія" зноў дамагліся ў дуэце Максім Вараб'ёў і Канстанцін Валашчук. Выступіўшая сола Маргарыта Калеiна была ўдастоена дыплома лаўрэата II ступені. Лаўрэатамі III ступені сталі Анастасія Пляшэвiч, Аляксандра Валашчук і Валерыя Масько.

Трэцяй запар перамогі ў снежні 2020 года дамагліся ў пары Максім Вараб'ёў і Канстанцін Валашчук. Яны сталі першымі ў рамках I міжнароднага конкурсу "Натхненне" у намінацыі "Мастацкае слова. Аўтарскi верш".

Намінацыя стала паспяховай яшчэ для двух выхаванак тэатральнага аддзялення Клецкай ДШМ. Дыплом лаўрэата II ступені атрымала Анастасія Пляшэвiч, а дыплом лаўрэата III ступені дадала ў сваю творчую скарбонку Ганна Ганісеўская. Узнагарода міжнароднага конкурсу "Натхненне" зараз па праву належыць і Івану Пляшэвiчу, якому прысудзілі дыплом лаўрэата II ступені ў намінацыі "Мастацкае слова. Проза".

У намінацыі "Мастацкае слова. Паэзія" другой стала Маргарыта Калеiна, а трэцімі - Валерыя Масько і Анжаліка Кобрын. Арганізатарам конкурсаў "Восеньскі зарапад" і "Натхненне" з'яўляецца творчы фонд "Ніка". Праекты праводзіліся пры падтрымцы Камітэта па культуры Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі і міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

- Вядома, мы перажывалі за якасць аматарскай відэаздымкі, а таксама за вынік. Бо паміж конкурсамі было мала часу на падрыхтоўку, а праграму для выступу хацелася прадставіць новую, - распавяла Наталля Зуйкевiч, загадчыца тэатральным аддзяленнем Клецкай ДШМ. - Безумоўна, высокая ацэнка журы і арганізатараў праекта парадавала дзяцей і іх бацькоў.

Запрашэнне на ўдзел у снежні на міжнародны конкурс "Натхненне" стала нечакана прыемным, але і яшчэ больш адказным. Нашы выхаванцы засталася задаволенымі ўзнагародамі і дыпломамі. Да іх прыкладаліся статуэткі і медалі.

Наталлі Зуйкевiч, як кіраўніку рабят, арганізатары конкурсаў ўручылі дыпломы за высокі прафесіяналізм, педагагічнае майстэрства, фарміраванне інтэлектуальнага і маральнага развіцця навучэнцаў.

Мы ўпэўнены, што наперадзе рабят чакаюць новыя прэстыжныя перамогі на тэатральных падмостках.