Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by


Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142
Клецкі райвыканкам
Клецкі райвыканкам
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
2 ліпеня 2019

З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

3 ліпеня – галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Рэспублікі. Адзначаючы гэтую слаўную дату, мы звяртаемся ў мінулае, да вытокаў беларускай дзяржаўнасці, ацэньваем дасягнутае, намячаем новыя рубяжы, будуем планы.
75 гадоў таму, 3 ліпеня 1944 года, Мінск быў вызвалены ад фашысцкіх захопнікаў. І цалкам справядліва, што менавіта гэтая гістарычная дата па волі беларускага народа стала галоўным святам беларускай дзяржаўнасці - Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. 
Кожны раз у гэты дзень мы ўспамінаем тых, хто, ахвяруючы самым дарагім - сваім жыццём, прынёс доўгачаканую свабоду. Наш народ, які перанёс неймаверныя бяды фашысцкай акупацыі і спазнаў радасць Вялікай Перамогі, заўсёды будзе памятаць, якая цана выплачаная за мір і незалежнасць. 
Ад раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з Днём Рэспублікі і 75-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Шчыра жадаем усім моцнага здароўя і дабра, радасці і ўдачы, мірнага неба і новых працоўных здзяйсненняў на карысць нашай Айчыны.
Хай гэтае велічнае і самае галоўнае свята краіны прынясе ў кожны дом, у кожную сям'ю дабрабыт, даўгалецце, аптымізм і шчасце.
Са святам! З Днём Незалежнасці!