Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail:isp@kletsk.gov.by

Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142

Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
14 верасня 2022

Лукашэнка пра Дзень народнага адзінства: даніна эпосе, якая падарыла беларусам права заняць сваё месца на карце свету

Аляксандр Лукашэнка

Свята Дзень народнага адзінства - гэта даніна эпосе, якая падарыла беларусам права заняць сваё месца на карце свету. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод напярэдадні свята, якое адзначаецца ў Беларусі 17 верасня, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Год гістарычнай памяці лічу важным падкрэсліць, што дзень 17 верасня вярнуўся ў наш святочны каляндар не толькі як напамін аб каштоўнасці свабоды і незалежнасці, але і як даніна эпосе, якая падарыла нам, беларусам, права заняць сваё месца на карце свету", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Мы будзем помніць аб гэтым, як і тое, што мы адбыліся як народ, нацыя, дзяржава, перамаглі ў Вялікай Айчыннай вайне, адрадзілі краіну з попелу і нават апярэдзілі некаторых у асваенні космасу, ядзернай энергетыцы, біятэхналогіях дзякуючы людзям працы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Крынiца: БелТА