Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail:isp@kletsk.gov.by

Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142

Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
28 сакавіка 2022

Мінпрам: тэхніка да пасяўной гатова

Фота з архіва

Міністр прамысловасці Пётр Пархомчык расказаў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" аб гатоўнасці беларускай тэхнікі да пасяўной, паведамляе БЕЛТА.

"Пастаўленыя перад намі задачы сумесна з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання практычна вырашаны. Была праведзена даволі вялікая, напружаная работа, прытым яна датычылася не толькі рамонту тэхнікі, але і падрыхтоўкі і абучэння кадраў, якія павінны былі гэтым займацца. Перападрыхтоўку прайшлі 1,5 - 1,6 тыс. спецыялістаў. Тэхніка падрыхтавана, гэта датычыцца ў першую чаргу трактароў, пасяўных агрэгатаў. Ёсць некаторая ўпэўненасць, што гэта пасяўная будзе паспяховай для нашых сельгасвытворцаў", - расказаў Пётр Пархомчык.

Паводле яго слоў, з кожным годам назіраецца тэндэнцыя да павелічэння магутнасцей трактароў. "Ужо не задавольваюць трактары магутнасцю 300-350 конскіх сіл. Сёння патрабуюцца трактары магутнасцю 450-500 конскіх сіл, магутныя сеялкі, якія захопліваюць 12-14 м. Гэта якраз пытанне падрыхтоўкі ўжо да пасяўной 2023 года, - адзначыў міністр. - Такія ўзоры тэхнікі выраблены нашымі прадпрыемствамі. Засталося толькі атрымаць заказ і падрыхтавацца да наступнай пасяўной".

Крынiца: БелТА