Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by


Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142
Новабудоўля па вул. Савецкай
Новабудоўля па вул. Савецкай
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
28 жніўня 2019

Тарыфная стаўка першага разраду будзе павышана з 1 верасня да Br41

Тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый будзе павышана ў Беларусі з 1 верасня на 12,6 працэнта - з Br36,4 да Br41. Аб гэтым паведаміў журналістам першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын па выніках даклада кіраўніку дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Аляксандра Турчына, Прэзідэнт падтрымаў прапанову ўрада аб павелічэнні стаўкі першага разраду для бюджэтных арганізацый. "Узровень сярэдняй заработнай платы па краіне за студзень-ліпень склаў Br1055. Гэта тыя параметры, на якія мы планавалі выйсці па выніках года. Калі сярэдняя зарплата па краіне будзе прадаўжаць расці, магчыма, нам давядзецца прымаць яшчэ нейкія рашэнні па павышэнні заработнай платы бюджэтнікаў да канца бягучага года", - сказаў ён.

Паводле разлікаў урада, павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду на 12,6 працэнта і захаванне пры гэтым сярэдняй заработнай платы па краіне на ўзроўні Br1055 дасць магчымасць выканаць даручэнне Прэзідэнта аб тым, каб зарплата бюджэтнікаў захоўвалася на ўзроўні 80 працэнтаў да сярэдняй зарплаты.

У цэлым на павышэнне аплаты працы бюджэтнікаў будзе накіравана дадаткова Br300 млн да канца бягучага года. Першы віцэ-прэм'ер звярнуў увагу, што частка неабходнай сумы будзе пакрыта за кошт бюджэтных сродкаў, сэканомленых у час падрыхтоўкі і правядзення II Еўрапейскіх гульняў. Усяго, паводле яго слоў, у бюджэце засталіся нявыкарыстанымі Br94 млн. Па даручэнні Прэзідэнта, Br80 млн з гэтай сумы будуць патрачаны на павышэнне заработнай платы ў бюджэтнай сферы, а астатняя частка пойдзе на рамонт інтэрнатаў вышэйшых навучальных устаноў да пачатку навучальнага года.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI