Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10
Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87
Факс: (8-01793) 50-6-39
E-mail:isp@kletsk.gov.by
Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":
142
Беларусь і Расія будуць усямерна ўмацоўваць узаемадзеянне ў касмічнай галіне. Аб гэтым Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў журналістам па выніках перагавораў з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам на касмадроме Усходні ў Амурскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Расія захоўвае лідарства ў касманаўтыцы, а расійская касмічная галіна дынамічна развіваецца, падкрэсліў Уладзімір Пуцін. Пры гэтым у апошнія гады, паводле яго слоў, удалося захаваць і прымножыць сумесную з Беларуссю кааперацыю ў касмічных даследаваннях, краіны рэалізуюць сумесныя праграмы ў гэтай галіне. "Мы будзем і ў далейшым усямерна ўмацоўваць узаемадзеянне ў гэтай важнейшай сферы", - падкрэсліў Прэзідэнт Расіі.
Ён дадаў, што беларускія будаўнікі будуць прыцягнуты да ўзвядзення касмічнай інфраструктуры на тэрыторыі Расіі. А ў бліжэйшы час будзе прыняты закон, які дасць магчымасць беларускім спецыялістам і кампаніям працаваць на тэрыторыі такога закрытага аб'екта, як касмадром Усходні.
Крынiца: БелТА