Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by


Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142
Касцёл Святой Тройцы
Касцёл Святой Тройцы
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
2 верасня 2021

У беларускіх школах уводзіцца факультатыў па правах чалавека

Фота з архіва

Факультатыў "Будучыня пачынаецца сёння", накіраваны на фарміраванне ў школьнікаў асноў культуры правоў чалавека, уводзіцца ў беларускіх школах з 1 верасня. Вучэбныя праграмы курса зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі нумар 144 ад 2 ліпеня 2021 года, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з пастановай вучэбная праграма прызначана для вучняў 3-8-х класаў. Яна разлічана на 17 гадзін і прадугледжвае два варыянты работы: 1 гадзіну на тыдзень на працягу паўгоддзя або 1 гадзіну ў два тыдні на працягу года.

У прыватнасці, факультатыў дапаможа вучням усвядоміць шэраг прававых паняццяў, сярод якіх "правы чалавека", "правы дзіцяці", "чалавечая годнасць", "уласнае меркаванне", даведацца пра спосабы (механізмы) абароны правоў дзіцяці дзяржавай, навучыць знаходзіць і аналізаваць інфармацыю па пытаннях правоў чалавека, у тым ліку пры дапамозе інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, вызначаць праблемы ў галіне правоў чалавека, якія датычацца асноўных сфер уласнага жыцця і жыцця іншых людзей.

Паводле інфармацыі Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала, Міністэрствам адукацыі падрыхтаваны таксама прыкладны тэматычны план факультатыва і вучэбны матэрыял.

Даведацца пра свае правы, абавязкі і знайсці іншую прававую інфармацыю ў займальнай і даступнай форме можна таксама на спецыялізаваным інтэрнэт-рэсурсе па прававой асвеце дзяцей і падлеткаў у Беларусі - Дзіцячым прававым сайце.

Крынiца: БелТА