Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by


Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142
Уязны знак у горад
Уязны знак у горад
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
5 лістапада 2019

Зарплаты бюджэтнікаў у 2020 годзе могуць вырасці на 10-11 працэнтаў

Праектам бюджэту на 2020 год прадугледжваецца рост зарплат работнікаў бюджэтнай сферы на 10-11 працэнтаў. Аб гэтым паведаміла журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Людміла Дабрыніна перад пашыраным пасяджэннем камісіі, на якім абмяркоўваецца пакет бюджэтных законапраектаў на 2020 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.  

Паводле слоў дэпутата, адной з прыярытэтных задач бюджэту на будучы год з'яўляецца забеспячэнне суадносін заработнай платы бюджэтнікаў і заработнай платы па эканоміцы ў цэлым не ніжэй за 80 працэнтаў. Асігнаванні рэспубліканскага бюджэту на 2020 год на аплату працы і ўзносы на сацыяльнае страхаванне ў бюджэтным сектары плануюцца ў памеры Br4,6 млрд, адзначыла Людміла Дабрыніна.-0-