Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail:isp@kletsk.gov.by

Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142

Помнік загінулым воінам у скверы на пл. Маякоўскага
Помнік загінулым воінам у скверы на пл. Маякоўскага
Галоўная / Эканоміка / Транспарт, сувязь / Вузел паштовай сувязі

Вузел паштовай сувязі

Клецкі раённы вузел паштовай сувязі Мінскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта» размешчаны па адрасе: пл. Маякоўскага, д. 3, г. Клецк, 222531.
Начальнік РВПС – Сухавей Наталля Міхайлаўна, тэл. 65 431
(прыём грамадзян 3-і чацвер з 16.00 да 20.00).
Намеснік начальніка - Другавец Іна Іванаўна, тэл. 69 554
(прыём грамадзян 2-і аўторак з 08.00 да 11.00).
Распарадак працы адміністрацыі:
Пачатак працоўнага дня – 08.30;
Абедзенны перапынак з 13.00 да 13.30;
Заканчэнне працоўнага дня – 17.15, (пятніца – 16.00);
Выхадныя дні - субота, нядзеля.
Частата дастаўкі пошты ў раёне, у т. л. у аграгарадках – 1 раз у дзень, 5 дзён у тыдзень.
У Клецкім раённым вузле паштовай сувязі функцыянуюць 22 аддзяленні паштовай сувязі, з іх 21 – у сельскай мясцовасці.
Дастаўка пошты паштальёнамі ў сельскай мясцовасці ажыццяўляецца кожны дзень, акрамя нядзелі і панядзелка, у г. Клецку – кожны дзень, акрамя нядзелі. У выхадныя і святочныя дні арганізавана работа дзяжурнага аддзялення паштовай сувязі Клецк-1.

Распарадак работы аддзялення паштовай сувязі Клецк-1:
Пачатак працоўнага дня – 08.00;
Абедзеннага перапынку няма;
Заканчэнне працоўнага дня – 18.00;
Выхадных дзён няма;
Час працы ў нядзелю з 10.00 да 14.00.

У аддзяленнях паштовай сувязі раёна аказваецца мноства розных паслуг:

ПРОДАЖ (РЭАЛІЗАЦЫЯ):
паштовых і мастацкіх картак, канвертаў, марак, філатэлістычнай прадукцыі;
друкаваных сродкаў масавай інфармацыі;
універсальных, сэрвісных, інтэрнэт – карт;
тавараў спажывецкага попыту;
латарэйных білетаў.

ПРЫЁМ, ПЕРАСЫЛКА І ЎРУЧЭННЕ:
паштовых картак, лістоў, бандэроляў, дробных пакетаў, пасылак;
электронных грашовых пераводаў (сучасны і надзейны спосаб перасылкі грашовых сродкаў у мінімальныя тэрміны);
адпраўленняў унутрырэспубліканскай паскоранай пошты «Экспрэс» (уручэнне адрасату адпраўлення «сёння на заўтра»);
адпраўленняў паскоранай пошты «EMS»;
міжнародных адпраўленняў з кантраляванай дастаўкай (перасылаецца і на ўсім шляху апрацоўваецца парадкам, прадугледжаным для простай пісьмовай карэспандэнцыі; дастаўляецца і ўручаецца як заказныя адпраўленнія, г. зн. пад роспіс);
карэспандэнцыя з аплачаным адказам (для арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў прадастаўляецца магчымасць папярэдне аплаціць адказ адрасата);
заказаў на тавары па каталогах;

ПАСЛУГІ ПА ПАДПІСЦЫ:
прыём індывідуальнай і ведамаснай падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі (у аддзяленні паштовай сувязі і паштальёнам на даму);
дастаўка друкаваных сродкаў масавай інфармацыі;
переадрасоўванне выпісаных падпісчыкамі друкаваных сродкаў масавай інфармацыі.

ПРЫЁМ ПЛАЦЯЖОЎ:
за камунальныя паслугі (электраэнергію, квартплату, газ, ваду, дзіцячы сад, кабельнае тэлебачанне, ахову кватэр і інш.);
у бюджэт (райфо, падатковыя інспекцыі, нерухомасць і інш.);
за хатні тэлефон і ў разлік за паслугі мабільных аператараў;
у кошт пагашэння крэдытаў, выдадзеных рознымі банкамі.

ПАСЛУГІ ПА СТРАХАВАННІ:
заключэнне дагавораў абавязковага страхавання:
грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў;
будынкаў;
заключэнне дагавораў добраахвотнага страхавання:
грамадзян ад няшчасных выпадкаў;
будынкаў і збудаванняў;
хатняй маёмасці і будынкаў грамадзян;
страхавыя выплаты.

ПАСЛУГІ ТРЫМАЛЬНІКАМ БАНКАЎСКІХ ПЛАСТЫКАВЫХ КАРТАК:
безнаяўная аплата ўсіх паслуг;
выдача наяўных грашовых сродкаў;
папаўненне карт – рахунку, EasyPay і DELAY;
прагляд балансу карт – рахунку.

ПАСЛУГІ ПА ДАРУЧЭННІ БАНКАЎ:
афармленне дакументаў для атрымання фізічнымі асобамі крэдыту банка;
прыём і выдача ўкладаў (прыём свабодных грашовых сродкаў ад насельніцтва ва ўклады, заключэнне ад імя банка з фізічнымі асобамі дагавораў банкаўскага ўкладу ў беларускіх рублях і выдача ўкладаў);
прыём плацяжоў у пагашэнне крэдытаў.

ДАДАТКОВЫЯ ПАСЛУГІ:
запаўненне бланкаў;
напісанне пісьмовых паведамленняў;
упакоўка ўкладання паштовых адпраўленняў;
а таксама
ксеракапіраванне;
прыём заказаў на пісьмовае віншаванне ад Дзеда Мароза;
здача ў арэнду абаненцкіх шаф;
прыём заказаў на афармленне і дастаўку падарункаў на дом да Новага года Дзедам Марозам.
У аперацыйных залах аддзяленняў сувязі Клецк-1, Сіняўка і Кухчыцы, а таксама ў краме пасёлка Азярэчча ўстаноўлены плацежна-даведачныя тэрміналы, па якіх можна аплаціць камунальныя паслугі, паслугі мабільных аператараў, стацыянарны тэлефон, аформіць падпіску, зрабіць падатковыя плацяжы і даведацца інфармацыю аб паштовых адпраўленнях без дапамогі аператара наяўным і безнаяўным шляхам.
Любую іншую інфармацыю аб паслугах, якія аказваюцца аддзяленнямі паштовай сувязі, структуры прадпрыемства, кантактах, тарыфы і г. д. можна даведацца на афіцыйным сайце РУП «Белпошта» www.Belpost.by