Адрас райвыканкама:
222531 Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10

Тэлефон прыёмнай:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail:isp@kletsk.gov.by

Адзіны тэлефонны нумар
даведачнай службы "Адно акно":

142

Новабудоўля па вул. Савецкай
Новабудоўля па вул. Савецкай

СМІ

Дзяржаўная ўстанова «Рэдакцыя газеты «Да новых перамог»
Юрыдычны адрас: 222531, Мінская вобласць, г.Клецк, пл. Маякоўскага, 10.
Электронныя адрасы: Klezk_gazeta@tut.by , Da_peramog@cmi.by;
Заяўкі і пытанні з нагоды размяшчэння рэкламных аб'яў прымаюцца на электронны адрас: reklama-kletsk@tut.by.

Час работы: з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00, выхадныя: субота, нядзеля
Індэкс індывідуальнай падпіскі - 64062
Індэкс ведамаснай падпіскі - 640622
Прадпрыемства друку - Нясвіжская ўзбуйненая друкарня імя Сымона Буднага
Газета выходзіць на беларускай і рускай мовах
Перыядычнасць выхаду - серада, субота

Раённая газета «Да новых перамог» выходзіць з кастрычніка 1943 года. Першы яе нумар звярстаны на акупіраванай фашыстамі тэрыторыі на хутары непадалёк в.Колкі, наступныя рыхтаваліся ў лясной партызанскай зямлянцы. Друкаваны орган Клецкага падпольнага райкама партыі называўся «За Савецкую Беларусь». У пасляваенныя гады раённая газета стала выходзіць пад назвай «Да новых перамог».
Што ж на сённяшні дзень уяўляе сабой ДУ «Рэдакцыя газеты «Да новых перамог» Клецкага раёна Мінскай вобласці?
Клецкая раённая газета выходзіць два разы на тыдзень у сераду (8 палос) і суботу (12 палос) тыражом каля 5000. Штомесяц выходзяць праекты «Жыццяпіс», «Карані», «Радзіма».
Калектыў рэдакцыі за актыўнае і ўсебаковае інфармаванне насельніцтва аб падзеях у грамадска-палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці вобласці і ў сувязі з прысуджэннем трэцяга месца сярод рэдакцый раённых і гарадскіх газет па выніках штогадовага абласнога спаборніцтва ў 2008 г. узнагароджаны Ганаровай граматай Мінаблвыканкама і грашовай прэміяй. Варта адзначыць, што рэдакцыя актыўна прымала і прымае ўдзел у розных конкурсах ужо на працягу многіх гадоў. У апошні час па выніках конкурсаў адзначана дыпломамі, граматамі і падзячнымі лістамі за асвятленне і прапаганду прадпрымальніцкай дзейнасці, здаровага ладу жыцця, патрыятычнага выхавання, за цыкл матэрыялаў па гісторыі і сучаснасці беларускага праваслаўя на Клецкай зямлі.
Карыстаецца папулярнасцю ў кляччан і радыёпраграма «Веснік Клеччыны».
Газета «Да новых перамог» і радыёпраграма «Веснік Клеччыны» з'яўляюцца эфектыўнымі рэкламнымі носьбітамі як для прыватных асоб, так і для дзелавых людзей.

Кантактныя тэлефоны:
Галоўны рэдактар - Жанна Баляславаўна Гардзіевіч (65 263)
Намеснік галоўнага рэдактара - Вольга Лявонцьеўна Русіновіч (68 206)
Вядучы радыёпраграмы «Веснік Клеччыны» - Валянціна Васільеўна Сянкевіч (63 303)
Адказны сакратар - 68 206
Галоўны бухгалтар - 56 018
Аддзел сельскай гаспадаркі - 68 206
Аддзел прамысловасці - 68 228
Аддзел лістоў і масавай работы - 68 196
Аддзел рэкламы і дызайну - 63 387
Фотакарэспандэнт - 63 387
Тэлефоны / факсы - 56 018, 63 387