Адрес райисполкома:
222531 Минская область, г.Клецк, пл.Маяковского,10

Телефон приемной:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by - для деловой переписки

Режим работы: 8.30 - 17.30 перерыв 13.00 - 14.00


Единый телефонный номер
справочной службы «Одно окно»:

142
Новостройка по ул. Советская
Новостройка по ул. Советская
6 сентября 2021

Выратавальнікі Клеччыны павіншавалі вучняў, педагогаў і бацькоў з пачаткам новага навучальнага года

Сёння у кожнай, нават самай маленькай, школе краіны прагучаў першы званок на ўрок, які апавясціў аб пачатку чарговага цікавага і поўнага прыгод падарожжа ў краіну ведаў. Прыгожыя кветкі, шчаслівыя усмешкі, пышныя банты, святочныя ўборы – усё гэта складала атмасферу сапраўднага свята для школьнікаў і іх настаўнікаў. Шмат цёплых слоў адрасавана было ў гэты дзень героям гэтага дзейства ад ганаровых гасцей, бацькоў, сяброў. Свае шчырыя віншаванні і найлепшыя пажаданні выказалі і выратавальнікі.

У Застравецкай школе Клецкага раёна на свяце прысутнічаў першы намесік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталій Кулік. Пасля ўрачыстай лінейкі ён завітаў да першакласнікаў, павіншаваў іх з пачаткам новага этапу ў жыцці, пажадаў моцнага здароўя і добрага настрою напрацягу ўсёй вучобы ў школе. Выратавальнік таксама нагадаў дзецям, што неабходна быць заўсёды ўважлівымі (не толькі на ўроках, але і дома, і на вуліцы, і на адпачынку), каб не азмрочыць свае шчаслівыя дні небяспечнымі сітуацыямі.

Работнік МНС уручыў хлопчыкам і дзяўчынкам размалёўкі “Чароўная кніга”, наклейкі і буклеты, якія будуць нагадваць дзецям аб тым, што трэба выконваць правілы бяспекі жыццязейнасці. Першакласнікі ў адзін голас падзякавалі Віталію Віктаравічу і паабяцалі выканаць усе яго парады.

Интернет-ресурсы